Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 18 жніўня 2000 г.


Віталь Цыганкоў, Прага

У чацьвер ўначы віцэ-прэзыдэнт ЗША Альберт Гор на зьзьдзе Дэмакратычнай партыі афіцыйна абвесьціў пра сваю згоду на вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты і выступіў з праграмнай прамовай.

(Гор: ) "Такім чынам, тут сёньня у імя ўсіх працуючых сем'яў, якія ёсьць сіла і душа Амэрыкі, я пагаджаюся на вылучэньне кандыдатам ў прэзыдэнты ЗША", – сказаў Альберт Гор, афіцыйна стаўшы кандыдатам у прэзыдэнты ад дэмакратычнай партыі.

Дэбютаваўшы ў гэтай ролі, Гор выступіў з праграмнай прамовай. Ён паабяцаў працаваць для ўсіх Амэрыканцаў, асабліва для тых, "каму трэба выказаць свой голас, каму патрэбны абаронца, тых, каму патрэбна ўзьняцца так, каб яны ніколі не заставаліся ўбаку. Падчас выступу Гор заявіў, што мае намер змагацца з неназванымі ім канкрэтна "моцнымі сіламі" дзеля інтарэсаў простых людзей. Ён паабяцаў працуючым сем'ям зьніжэньне падаткаў, уключаючы рэформу федэральнай сыстэмы падаткаў на нерухомасьць. Падчас усёй выбарчай кампаніі Гор відавочна выяўляе сябе сябрам маленькага чалавека ў процівагу Бушу, як кандыдату багатых, моцных і ўплывовых.

У адрозьненьні ад кароткага і дасьціпнага выступу кандыдата ад рэспубліканцаў Буша, Гор сьвядома зрабіў сваю праграмную прамову даволі доўгай і дзелавой. "Я стаю тут як самастойная асоба і хачу, каб вы ведалі, які я сапраўды" – падкрэсліў Гор, відавочна зьвяртаючыся да тых, хто дасюль схільны лічыць яго толькі паменшанай вэрсіяй прэзыдэнта Клінтана. "Я ніколі вас не падвяду" – гэтая фраза Гора некаторымі аглядальнікамі была расцэненая таксама як спроба дыстанцавацца ад скандалаў прэзыдэнта Клінтана.

Адным з асноўных накірункаў эканамічнай часткі праграмы Альберта Гора стала ягонае абяцаньне зьніжэньня падаткаў працуючым сем'ям. Аднак Гор спыніўся далёка ад тых маштабаў, якія прапанаваў кандыдат ад рэспубліканцаў Джордж Буш-малодшы. Супернік Гора паабяцаў скараціць федэральныя падаткі на 1300 мільярдаў даляраў на працягу 10 гадоў. Альберт Гор на гэта адказаў: "Я не пайду на вялікае скарачэньне падаткаў для багатых за кошт усіх астатніх і ня буду ламаць гэтым нашую добрую эканоміку". "Той бок, – працягваў Гор, – прапануе вось што: самыя багатыя, якіх адзін адсотак, атрымаюць назад 10 даляраў, сярэдняя кляса – дзясяць цэнтаў, а беднякі – адзін цэнт".

У сваю чаргу, Гор паабяцаў падвоіць фінансаваньне мэдычных дасьледааньняў і ў выніку знайсьці нарэшце сродкі вылечваньня рака, цукроўкі і СНІДу, а да канца першага прэзыдэнцкага тэрміну забясьпечыць мэдычнай страхоўкай кожнае амэрыканскае дзіця. Аднак ягоная 52-хвілінная прамова ўтрымлівала мала гумару і рытарычных удачаў. Ён гаварыў хутчэй чым звычайна, і быў падобны, як піша New York Times, на чалавека, які няправільна прыпаркаваў машыну і вымушаны сьпяшацца, пакуль не прыйшлі паліцыянты.

Аднак і сам Гор разумее гэта. "Я не павін заўсёды быць самым прывабным палітыкам", – лічыць кандыдат ад дэмакратаў і адзначае, што ён гатовы прымаць непапулярныя рашэньні. "Прэзыдэнцтва – гэта больш, чым проста спаборніцтва ў папулярнасьці. Гэта барацьба ў імя ўсяго народа. Часам ты мусіш ахвяраваць папулярнасьцю і прыняць цяжкае, але слушнае рашэньне, замест лёгкага, але няслушнага.

Аглядальнікі тым часам адзначаюць, што Гор аказаўся няздольным генэраваць тую электрычнасьць, якая заўсёды сыходзіла ад прэзыдэнта Клінтана. Сваёй прамовай у панядзелак Клінтан не зрабіў нічога, каб запаліць агонь для свайго пратэжэ. Нават у самы важны момант палітычнай кар'еры Гора, цень Клінтана легла на ягоны шлях. У чацьвер стала вядома, што незалежны сьледчы ЗША Роберт Рэй зьбіраецца зноў арганізаваць паседжаньне суду прысяжных у справе Монікі Левінскі. Рэй лічыць папярэднія заключэньні сьледчых ворганаў недастатковымі для спыненьня расьледваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG