Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 17 жніўня 2000 г.


Альгерд Невяроўскі, Менск

Кіраўнік аддзелу адмысловых праектаў расейскага тэлеканалу ОРТ Павал Шарамет гаворыць, што ў справе зьнікненьня ягонага калегі, апэратара Зьмітра Завадзкага зьявілася рэальная вэрсія. На думку спадара Шарамета, важныя паказаньні ў гэтай справе мог бы даць шэф службы бясьпекі Аляксандра Лукашэнкі Ўладзімер Навумаў, але сьледчыя баяцца яго дапытваць.

Павал Шарамет прыляцеў у Менск усяго на некалькі дзён, каб сустрэцца з прадстаўнікамі сьледчае брыгады, якая займаецца пошукам Завадзкага. Сёньня ён сустрэўся з намесьнікам міністра ўнутраных справаў Беларусі Міколам Лапацікам,які ўзначальвае сьледчую групу МУС, а таксама размаўляў з супрацоўнікамі транспартнае пракуратуры.

Пасьля гэтых перамоваў Павал Шарамет паведаміў нашаму радыё, што сьледзтва ў справе пошуку Зьмітра Завадзкага ідзе даволі інтэнсыўна і ўжо ёсьць пэўныя вынікі. Гаворыць Павал Шарамет:

Паведаміў "Радыё Свабода" кіраўнік аддзелу адмысловых праектаў тэлекампаніі ОРТ Павал Шарамет.

Паводле словаў Паўла, ягонага калегу шукаюць супрацоўнікі беларускае пракуратуры, МУС, КГБ, а з расейскага боку да пошукаў нават падключаныя некаторыя армейскія чыны. Павал Шарамет адмовіўся паведамляць падрабязнасьці гэтай вэрсіі зьнікненьня Завадзкага, каб не нашкодзіць Зьмітру, калі той яшчэ жывы.

На думку Шарамета, верагоднасьць таго, што Завадзкі жывы, складае 50 адсоткаў. Тым часам БДГ апублікавала шэраг вэрсіяў прычынаў зьнікненьня Завадзкага. Так, ва ўчорашнім нумары газэты выказваецца меркаваньне, што да зьнікненьня апэратара ОРТ мог мець дачыненьне былы супрацоўнік элітнага спэцатраду МУС Беларусі "Алмаз" і інструктар менскае філіі фашыстоўскай арганізацыі РНЕ Валеры Ігнатовіч, які ваяваў у Чачні на баку маджахедаў і быў затрыманы расейскімі фэдэраламі. Завадзкі, які ў той час знаходзіўся у Чачні ў службовай выправе, даведаўся пра гэта і пасьля вяртаньня ў Менск распавёў у інтэрвію БДГ. Але расейская пракуратура не знайшла дастатковых доказаў віны Ігнатовіча і ён быў вызвалены. А затрымалі былога "алмазаўца" ў Менску тры тыдні таму (між іншым, яму інкрымінуюць заказ на забойства лідэра мясцовае філіі РНЕ Глеба Самойлава).

Дачыненьне Ігнатовіча да выкраданьня Завадзкага не выключае і жонка Зьмітра, Сьвятлана. Яна паведаміла нашаму радыё, што пасьля выхаду ў БДГ таго інтэрвію ім дахаты стаў тэлефаніць нейкі чалавек, які настойліва дамагаўся сустрэчы з Завадзкім. Але, калі Зьміцер падыходзіў да тэлефона, невядомы заўсёды кідаў слухаўку.

А газэта "Народная Воля" апублікавала сёньня ліст былога дырэктара магілеўскага прадпрыемства "Белбудаддзелка" Генадзя Голубева, які цяпер адбывае пакараньне ў папраўча-працоўнай калёніі. Гэты чалавек сьцьвярджае, што перадаў Завадзкаму кампрамат на групу міліцэйскіх і судовых чыноўнікаў са Шклову й Магілеву, і таму, маўляў, Зьміцер і быў выкрадзены.

Сьледчы транспартнае пракуратуры Вячаслаў Шабунька нашаму радыё паведаміў толькі, што сьледзтва адпрацоўвае розныя вэрсіі зьнікненьня Завадзкага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG