Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 09 жніўня 2000 г.


Вольга Караткевіч

8 жніўня Вярхоўны суд Чылі абвесьціў пра тое, што генэрал Аўгуста Піначэт пазбаўлены юрыдычнае недатыкальнасьці. Падставы – злачынствы, якія Піначэт зьдзейсьніў цягам 17-гадовага дыктатарскага кіраваньня Чылі. Як піша газэта Washington Рost, пастанова Вярхоўнага суду Чылі дае магчымасьць для гістарычнага суду над 84-гадовым антыкамуністычным аўтакратам. Пра гэта сёньня ў Washington Рost піша Энтані Файола.

За пазбаўленьне Піначэта юрыдычнай недатыкальнасьці прагаласавалі 14 з 20-ці судзьдзяў Вярхоўнага суду Чылі. Прадстаўнікі чылійскага ўраду заяўляюць, што 3197 чалавек загінулі ці зьніклі бязь вестак з прычыны дзейнасьці тайнай паліцыі Піначэту ад 1973 году, - паведамляе Associated Press.

Пазбаўленьне недатыкальнасьці, якая бараніла Піначэта ад 1990 году, калі ён пайшоў у адстаўку, азначае, што Піначэт, у выпадку калі дазваляе здароўе, адказны перад законам, які ў праве мае азначэньне "бясспрэчна крымінальныя паводзіны". Гэтыя злачынствы былі зьдзейсьненыя – заўважае "Washington post" – пасьля таго, як пры падтрымцы Амэрыкі ў 1973 годзе ў Чылі адбыўся ваенны пераварот супраць дэмакратычна абранага прэзыдэнта сацыяліста Сальвадора Альенды.

"Пасьля шматлікіх гадоў беспакаранасьці, Чылійская гісторыя перапісваецца і цень віны назаўсёды азмрочыць Піначэта. Незалежна ад таго, ці дачакаецца ён суду і пакараньня" – эмацыйна сказала кангрэсмэн Ізабэль Альендэ, дачака Альендэ, якога знайшлі мёртвы пасьля путчу.

Рашэньнем Вярхоўнага суду пачнецца вельмі працяглы судовы працэс супраць Піначэта, уключна крымінальы абвінаваўчы акт у бліжэйшыя тыдні – што верне іншыя краіны гэтаксама як і Чылі назад на чвэрць стагодзьдзя – ў часы адкрытай, без абмежаваньняў антыкамуністычнай барацьбы, у імя якой, як гавораць ягоныя абвінаваўцы, Піначэт зьдзяйсьняў свае злачынствы.

Сярод гэтых краінаў і Злучаныя Штаты Амэрыкі, піша аглядальнік газэты Washington post Энтані Файёла, якія ў абедзвюх сытуацыях моўчкі падтрымоўвалі пераварот супраць Альендэ і кампанія Піначэта пазбавіцца левых у Чылі.

Справа, яка тычыцца сёньняшняга вырашэньня, напрыклад, тычыцца 20-ці дзённай кампаніі зьнішчэньня людзей зь піначэтавага ўраду, якія разглядаліся як прыхільнікі левых у 1973, час, калі Вашынгтон настойліва падтрымоўваў ваенных кіраўнікоў у Паўнднёвай Амэрыцы.

Больш як 3 тысячы чалавек былі забітыя і дзесяткі тысячаў катаваныя пад час кіраваньня Піначэта. Ізабэль Альендэ сёньня плакала ў будынку Вярхоўнага суду разам з групай сямейнікаў ахвяраў, якія на шыях мелі чорна-белыя фатаздымкі сваіх блізкіх.

Пастанова пазбавіць Піначэта імунітэту была ўхваленая міжнароднай грамадзкасьцю як прарыў для правоў чалавека і чарговая дэманстрацыя, што былыя дыктатары больш ня могуць пачувацца бясьпечна нават у іхных краінах. Сваё задавальненьне пастановай выказалі Злучаныя Штаты Амэрыкі, Францыя, Бэльгія.

Прадстаўнік дзярждэпартаманту ЗША Рычар Баўчар паведаміў, што пастанова Вярхоўнага Суду Чылі зьяўляецца гістарычнай зь відочных прычынаў: яна важная для Чылі, для дамінанты закону ў гэтай краіне і для абароны правоў чалавека".

У Чылі гэтае рашэньне было вызначанае як прыкмета дэмакратычнай сталасьці краіны.

Факт знаходжаньня Піначэта за мяжою падбадзёрваў судовую сыстэму Чылі. Ягоны арышт 16-га кастрычніка 1998 году ў Лёндане і наступныя 16 месяцаў, якія ён правёў, пасьпяхова змагаючыся з экстрадыцыяй ў Мадрыд для суду за крымінальныя злачынствы, пра што заявіў ягоны ўрад, выглядае разбурае эпоху страху, якую ён стварыў у чылійскім грамадзтве.

"Тое, што было вырашанае сёньня – вялікая хлусьня і мы зьбіраемся гэта давесьці, калі ўдасца…" – заявіў разьюшаны Марка Антоніё Піначэт, адзін з сыноў генэрала Аўгуста Піначэта.Улічваючы ўзрось Піначэта і паведамленьні пра пагаршэньне здароўя, выглядае, што ён наўрацці ўбачыць канец працэсу, які можа расьцягнуцца на гады. Сёньняшнюю пастанову шматлікія апанэнты Піначэта адзначаюць як найлепшае пакараньне вінаватага, бо яно адбылося пакуль Піначэт яшчэ жывы.

XS
SM
MD
LG