Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 08 жніўня 2000 г.


Юры Сьвiрко, Менск

У Беларусi нiхто ня ведае, зь якiмi 42-ма дзяржавамi ўжо вядуцца перамовы пра накiраваньне назiральнiкаў на выбары ў «Палату прадстаўнiкоў», хоць гэтую лiчбу падаў напярэдаднi памочнiк Аляксандра Лукашэнкі Сяргей Посахаў. Нават афiцыйны Цэнтарвыбаркам яшчэ не называе колькасьцi краiнаў, куды дашле свае запрашэньнi. Але ўлады спадзяюцца на эўрапейскiх камунiстаў.

Памочнiк Лукашэнкі Сяргей Посахаў заявiў, што афiцыйныя ўлады цяпер вядуць кансультацыi пра назiральнiкаў на выбарах 15 кастрычнiка непасрэдна з прадстаўнiкамi 42-х дзяржаваў, у тым лiку з краiнамi NATO ды ЭўраЗьвязу. Нават калi ўлічыць 11 сябраў Садружнасьцi Незалежных Дзяржаваў, што, хутчэй за ўсё, будуць браць удзел у назiраньнi, застаецца яшчэ 31 краiна.

Што ж гэта за дзяржавы? – запытаў я сакратара Цэнтральнае камiсii ў справе выбараў Iвана Лiхача. Адказ быў наступны: "Ня ведаю". Але спадар Лiхач паведамiў:

(Лiхач: ) «Мы будзем дасылаць свае запрашэньнi, але мы будзем дасылаць iх сваiм сабратам – сябрам цэнтральных камiсiяў усiх нашых суседзяў ды iншым. Пакуль што гэтага сьпiсу мы ня маем».

Iван Лiхач дадаў, што асобныя запрашэньнi за мяжу будуць дасылаць і «Палата прадстаўнiкоў», «Савет Рэспублiкi», Аляксандар Лукашэнка, Савет мiнiстраў, мiнiстэрства замежных справаў. На заўвагу пра тое, што суседзяў Беларусь мае толькi пяць, а ня 42, спадар Лiхач адказаў наступным чынам:

(Лiхач: ) «Гэта найблiжэйшых пяць, а мы суседзямi лiчым… Скажам, чаму Казахстан – не суседзi нашыя?»

Спадар Лiхач распавёў, што сёньня Цэнтарвыбаркам зьбiраўся на паседжаньне йi закранаў тэму запрашэньня назiральнiкаў: казалi, што трэба вызначыцца з гэтым, але, паводле словаў сакратара камiсii, вырашылi, што "пакуль яшчэ гэтая справа не гарыць".

У Мiнiстэрстве замежных справаў Беларусi сьцьвярджаюць, што кансультацыi з асобнымi эўрапейскiмi краiнамi вядуцца. Намесьнiк начальнiка ўправы Эўропы МЗС Алег Макаеў паведамiў:

(Макаеў: ) «Мы, сапраўды, запрашаем прадстаўнiкоў i парлямэнтаў, i мiжнародных назiральнiкаў з краiнаў ЭўраЗьвязу. Найперш тых, дзе ёсьць нашыя дыпляматычныя прадстаўнiцтвы, там мы актыўна вядзем гэтую працу, растлумачваем сытуацыю з падрыхтоўкаю да выбараў».

Алег Макаеў таксама раскрыў сутнасьць плянаў афiцыйнага Менску што да прыцягеньня эўрапейскiх назiральнiкаў на выбары:

(Макаеў: ) «Афiцыйныя ворганы, структуры краiнаў ЭўраЗьвязу, як правiла, займаюць кансалiдаваную пазыцыю ў гэтым пытаньнi. Але гэта не выключае прысутнасьці незалежных назiральнiкаў, у тым лiку прадстаўнiкоў асобных фракцыяў асобных партыяў у нацыянальных парлямэнтах.

Мы гатовыя прыняць як афiцыйных прадстаўнiкоў ЭўраЗьвязу, ад кожнай краiны, гэтак i палiтычных партыяў, што прадстаўленыя або не прадстаўленыя ў парлямэнтах», – паведамiў спадар Макаеў.

Варта зазначыць, што новы кiраўнiк дзяржаўнае тэлерадыёкампанii, ён жа першы сакратар ЦК кампартыi Беларусi Вiктар Чыкiн ужо паабяцаў, што назiральнiкi ад краiнаў Эўрапейскага Зьвязу на выбарах 15 кастрычнiка будуць, i гэта будуць эўрапейскiя камунiсты.

У аддзеле прэсы францускае амбасады ў Менску (а Францыя да канца году старшынюе ў Эўрапейскім Зьвязе) адмовiлiся абвергнуць цi пацьвердзiць заяву Сяргея Посахава пра кансультацыi наконт назiральнiкаў з краiнаў ЭўраЗьвязу ды NATO, сказаўшы, што амбасадар Бернар Фасье цяпер у адпачынку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG