Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 04 жніўня 2000 г.


Алесь Мікалайчанка, Барысаў

Сёньня раніцай у ізалятары часовага ўтрыманьня Барысаву вядомыя ў рэгіёне грамадзкія дзеячы Ігар Леднік і Аляксандар Абрамовіч, якія ўчора былі асуджаныя за аргіназацыю несанкцыянаваных пікетаў, распачалі галадоўку ў знак пратэсту.

Сёньня ж уначы ў Барысаве невядомыя распісалі сьцены і агарожы. Надпісы, зробленыя ўздоўж галоўных магістраляў места, на чыгуначным вакзале, іншых месцах, патрабуюць неадкладна вызваліць Ледніка і Абрамовіча: "Свабоду Ігару Ледніку і Аляксандру Абрамовічу!".

Сёньня ў горадзе былі расклееныя ўлёткі, тэкст якіх крытыкуе кіраўніцтва гарвыканкаму за ўзгадаваную ў Барысаве карупцыю і палітычны перасьлед іншадумцаў. Так адрэагаваў Барысаў на несанкцыянаваны пікет дэмакратаў 21-га ліпеня і ўчорашнюю акцыю.

Сёньня дадалося клопату і работнікам ізалятару часовага ўтрыманьня барысаўскага ГУУС, бо Абрамовіч і Леднік раніцай распачалі галадоўку на ўвесь час знаходжаньня за кратамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG