Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 03 жніўня 2000 г.


Юры Сьвiрко, Менск

Расейскае мiнiстэрства абароны абяцае да пачатку наступнага году нарэшце даць поўную замену зруйнаванае ў Латвii радыёлякацыянае станцыi "Скрунда", што мусіла была адсочваць ядравыя ракеты, якiя ляцяць у бок Расеi. Беларускаю Скрундаю стануць Баранавiчы, дзе мясцовыя жыхары адчуюць дзеяньне лякатару на сабе.

Сяргей Сапрыкiн заявiў у Маскве, што станцыя папярэджаньня пра ракетны напад ля беларускiх Баранавiчаў распачне працу да канца бягучага году. Але яшчэ ў красавiку 1999 году на прэсавай канфэрэнцыi ў Менску мiнiстар абароны Расеi Iгар Сяргееў казаў, што радыёлякатар гатовы на 90 адсоткаў i што ўжо летась усе падрыхтоўчыя дзеньнi будуць скончаныя.

Гэтая станцыя будуецца ў Беларусi з савецкага часу, яшчэ да прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкi была падпiсаная дамова з Масквою пра перадачу гэтае ваеннае базы расейскаму боку на 25 год, супраць чаго пратэставаў тагачасны мiнiстар замежных справаў Пётра Краўчанка. Але Расея анiяк ня можа дабудаваць аб'ект пад Баранавiчамi ды штогод абвяшчае новыя тэрмiны пачатку працы станцыi тыпу "Волга".

Лявон Дзейка, дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га склiканьня ад Клецкае выбарчае акругi, на тэрыторыi якой будуецца станцыя, лiчыць, што галоўнай прычынаю адтэрмiноўкi ёсьць чачэнская вайна:

(Дзейка: ) «Мне так падаецца, што для гэтага iснуюць найперш эканамiчныя, фiнансавыя прычыны, таму што да гэтае пары гэты аб'ект ня здадзены ў эксплюатацыю. Вельмi велiзарнае тэхнiчна складанае начыньне там выкарыстоўваецца. Наколькi я ведаю, пуска-наладачныя работы не завершаныя, гэта вельмi даўгi этап, таму гэтая станцыя знаходзiцца ў такiм стане – закансэрваванай, недабудаванай – можа на 10 адсоткаў – ня ведаю дакладна, на колькi. Сёньня расейскi вайсковы бюджэт вельмi напружаны, няспынна йдзе вялiкая колькасьць грошай на розныя аспэкты чачэнскага ваеннага канфлiкту. Гэта поўная бязглузьдзiца – трымаць там вялiкi штат людзей. Там цэлы пасёлак Азярэчча, людзi жывуць, працуюць, служаць».

(Карэспандэнт: ) «Калi Вы былi ў Вярхоўным Савеце, тады падпiсвалася гэтае пагадненьне пра «вузел "Баранавiчы"», як станцыя афiцыйна называецца, i тады мясцовыя жыхары выказвалi засьцярогу, што з гэтага будзе нейкi дрэнны ўплыў на здароўе…»

(Дзейка: ) «Гэта пераважна сельскiя жыхары Клецкага раёну, Ганцавiцкага раёну… У нейкiм сэнсе й Ляхавiцкi раён трапляе ў той кiрунак, куды будзе рабiцца моцнае высокачастотнае выпраменьваньне.

Сацыяльны ж фон у нашага вясковага жыхара ды ўмовы жыцьця надзвычай цяжкiя, i ўжо калi людзi прызвычаiлiся да сталых больш цi менш моцных наступстваў Чарнобыльскае катастрофы, у нейкiм сэнсе зьмiрылiся, дык i да гэтага прызвычайваюцца. Такая вось, на маё разуменьне, беларуская мэнтальнасьць: увесь час жыць у нейкiх неспрыяльных умовах i заўсёды баяцца, каб не было яшчэ горш».

Гаварыў Лявон Дзейка, якi быў дэпутатам Вярхоўнага Савету ад Клецкае акругi, дзе будуецца расейская радыёлякацыйная станцыя "Волга".

У Мiнiстэрстве абароны Беларусi адмаўляюцца камэнтаваць ход будаўнiцтва гэтае станцыi, заяўляючы, што ня маюць анiякага дачыненьня да дзьвюх расейскiх вайсковых аб'ектаў (другiм i апошнiм ёсьць цэнтар сувязi ваенна-марскога флёту Расеi паблiзу Вiлейкi). А кiраўнiцтва станцыi пад Баранавiчамi перанакiроўвае журналiстаў за iнфармацыяй у маскоўскi штаб войскаў супрацьпаветранае абароны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG