Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 03 жніўня 2000 г.


Гутарыў Віталь Тарас

Сёньня раніцай у Барысаве разам з удзельнікамі пікету, арганізаванага там мясцовымі актывістамі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» міліцыя затрымала карэспандэнта Радыё Свабода Алеся Мікалайчанку. У Гарадзкім аддзеле зь ім сярод іншага гутарыў афіцэр КГБ. Мы зьвязаліся з нашым карэспандэнтам па тэлефоне…

(Мікалайчанка: ) «Пад'ехалі міліцыянты і забралі ўсіх, хто там быў у сацыял-дэмакратаў. Ну і потым ветліва, у тым ліку і мяне, нягледзячы на мае пратэсты і факт, што я – журналіст, і назіральніка ад Гэльсынскага камітэту Ігара Ледніка, адвезьлі ў гарадзкі аддзел унутраных справаў, дзе падзялілі.

Сацыял-дэмакраты пайшлі ў адзін кут, зь імі сталі разьбірацца, пісаць на іх пратаколы аб адміністрацыйным затрыманьні. Адзін з маёраў міліцыі патрабаваў ад мяне напісаць тлумачальную. На афіцыйным блянку."

(Карэспандэнт: ) "А як прозьвішча гэтага маёра?"

(Мікалайчанка: ) "Я гэтага маёра не запомніў. Я лічыў, што я адмоўлюся, нагадаю ім пра закон аб друку, а яны мяне адпусьцяць. Але ж не. Маёр пачаў задаваць пытаньні пра тое, якім чынам я апынуўся на пікеце, хто мяне пра пікет папярэдзіў. І гэтак далей. Я сказаў, што гэта рэдакцыйная таямніца. Пасьля ён запатрабаваў усе мае дакумэнты, якія былі…"

(Карэспандэнт: ) "Ці складаўся пры гэтым які дакумэнт, ці гэта была толькі гутарка?"

(Мікалайчанка: ) "Не, ён пачаў пісаць тлумачальную. Я сказаў, што катэгарычна адмаўляюся гэтую тлумачальную падпісываць. Тады ён выклікаў у кабінэт свайго непасрэднага начальніка. Палкоўніка Юфстафьева – начальніка Барысаўскага ГУУС. Палкоўнік Юфстафьеў сказаў, што, маўляў, ладна, ня будзем мы тут пісаць тлумачэньні, калі вы не падпісваеце. Далі задні ход. Але запрасіў у свой кабінэт. Калі я прыйшоў у ягоны кабінэт, ён паведаміў: ведаеце, у нашай гутарцы хоча паўдзельнічаць намесьнік начальніка Барысаўскага гарадзкога адзьдзела КГБ спадар Рудчанка. Далей пайшла такая размова: вось Вы, Алесь Мікалайчанка, маеце пэўны ўплыў на Аляксандра Абрамовіча – лідара філіі БСДП "Народная грамада"…

(Карэспандэнт: ) "Чым скончылася размова, ці былі пагрозы на Ваш адрас?"

(Мікалайчанка: ) "Першапачаткова мяне хацелі запалохаць гэтым афармленьнем дакумэнтаў. Пратрымалі яны мяне сілком супраць маёй волі 2 гадзіны. Пры гэтым казалі: Вы ў нас, так бы мовіць, запрошаны. Сёньня ж удзельнікі гэтага пікету былі асуджаныя. Ігар Леднік атрымаў 5 сутак, але ўжо не як назіральнік БГК, а як удзельнік папярэдняга пікету, які адбыўся 21-га ліпеня. Аляксандар Абрамовіч атрымаў 15 сутак. Алеся Ясюк – 150 тысячаў рублёў штрафу – прыкладна 150 даляраў на сёньняшні дзень. А Ларыса Грэбнева і сацыял-дэмакрат Сяргей Сакалоў атрымалі папярэджаньні".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG