Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 02 жніўня 2000 г.


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Праваслаўны сьвятар з пасёлку Пагранічны Іван Спасюк атрымаў пяць сутак арышту – за непадпарадкаваньне міліцыі. Такое рашэньне было прынята Бераставіцкім раённым судом.

Учора на прыканцы дня Іван Спасюк разам з трыма ягонымі малымі дзецьмі быў дастаўлены міліцыяй з Горадні ў Бераставіцкі суд. Паседжаньне працягвалася некалькі хвілінаў. Пяць сутак арышту – такое было прынята рашэньне. За непадпарадкаваньне міліцыі.

Бацюшку адразу забралі міліцыянты, а дзеці былі завезеныя ў раённую больніцу, адкуль іх потым забрала маці.

Нагадаю, што ў мінулую пятніцу на службу ў царкву ў Пагранічным прыехалі міліцыянты, якія заявілі, што бацюшка займаецца незарэгістраванай дзейнасьцю. Яму начапілі кайданкі, але Іван Спасюк уцёк ад міліцыянтаў і некалькі дзён прабыў у Горадні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG