Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны 31 ліпеня 2000 г.


Сяргей Навумчык, Прага

Паводле маскоўскіх журналістаў, сьмерць Анатоля Сабчака магла быць гвалтоўнай. Камэнтар Сяргея Навумчыка.

Вынікі перашага ўскрыцьця, праведзенага ў Калінінградзе – смерць надыйшла ад напою зь недапушчальным спалучэньнем алькаголю і спэцыфычных прэпаратаў.

Ва ўспамінах перабежчыкаў – тых, хто раней працаваў у КГБ, а потым уцёк за мяжу – уражвае пералік сродкаў, якімі спэцслужбы могуць зьнішчыць чалавека. Забіць гэтак, што ніводная экспэртыза ня здолее канстатаваць факт гвалтоўнае сьмерці.

Выкарыстоўваліся "спэцыфычныя" хіміка-біялягічныя прэпараты, якія імітуюць ці то інфаркт, ці то інсульт. Вып'е чалавек мінэралкі ці піва са "спэцыфічным прэпаратам" – а праз тры гадзіны спыніцца сэрца. Ці пойдзе ў рэстаране ў прыбіральню, дакранецца да дзьвярэй, якія папярэдне пасыпаныя адмысловым рэчывам – і праз паўгадзіны – кравазьліцьцё. Трэба меркаваць, што з часоў "халоднай вайны" навука забіваньня крочыла наперад.

Малаверагодна, каб у сёньняшняй Расеі ўдалося даведацца праўду пра сьмерць Сабчака – нават пры тым, што Пуцін назваў яго сваім настаўнікам. Настаўнікам у дэмакратыі, але гэтую навуку Пуцін праходзіў факультатыўна – стацыянарам была якраз школа КГБ.

У Беларусі гісторыя загадкавых сьмерцяў пачынаецца з моманту, калі Янку Купалу знайшлі на мармуровай падлозе гатэлю "Масква",—паказальна, што у архіве КГБ гэтая справа займае толькі дзьве старонкі.

Няхутка даведаемся мы і пра тое, што ж насамрэч здарылася ў адзін зь леташніх сакавіцкіх вечароў у Менску, калі Генадзь Карпенка раптоўна згубіў прытомнасьць…

XS
SM
MD
LG