Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 31 ліпеня 2000 г.


Алег Груздзіловіч, Менск

Сёньня ў Кіраўску адбылося другое паседжаньне суду паводле зыску Васіля Старавойтава да калгаса "Расьсвет" з прычыны канфіскацыі ў яго акцыяў былога акцыянэрнага таварыства "Расьсвет".

Васіль Старавойтаў лічыць, што расьсветаўскія акцыі былі ў яго канфіскаваныя незаконна, паколькі, паводле закону, яны не зьяўляюцца маёмасьцю. На першым паседжаньні суду ў сярэдзіне ліпеня спрэчка не была вырашаная. Сёньня разгляд быў працягнуты, і пасля выступаў сьведкаў і судовага выканаўцы завершаны, але канчатковае рашэньне судзьдзі будзе агалошанае толькі заўтра.

Адвакатка Вера Страмкоўская, камэнтуючы тое, як праходзіў разгляд справы, кажа: "Было бачна, што судзьдзям вельмі ня хочацца вырашаць справу на карысць Васіля Старавойтава, як таго патрабуе закон." Сам былы старшыня акцыянэрнага таварыства "Расьсвет" вынік разгляду прадказаць не бярэцца. Ён заяўляе, што ў любым выпадку будзе дамагацца вяртаньня сваіх акцыяў, за якія ў пачатку дзевяностых гадоў ён заплаціў суму, роўную тром аўтамабілям "Жыгулі".

XS
SM
MD
LG