Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 31 ліпеня 2000 г.


З Тэры Дэвісам гутарыў Максім Лукашэвіч

(Эфір 30 ліпеня)
Напярэдадні візыту Эўрапейскай "тройкі" мы зьвязаліся з кіраўніком дэлегацыі – прадстаўніком Велікабрытаніі Тэры Дэвісам.

(Дэвіс: ) "Я ўзначальваю дэлегацыю Парляманцкай Асамблеі Рады Эўропы. Гэта адзін этап сярод шэрагу візытаў прадстаўнікоў розных міжнародных арганізацыяў. Існуе трохчленная структура, якая складаецца з Парляманцкай Асамблеі Рады Эўропы, Эўрапарляманту і АБСЭ. Усе тры арганізацыі вельмі зацікаўленыя ў маючых адбыцца парляманцкіх выбарах у Беларусі. Аднак, яшчэ ня вырашана, ці мы пашлем сваіх назіральнікаў на гэтыя выбары.

Мы будзем сустракацца з прадстаўнікамі ўладаў і апазыцыйных партыяў. Мэта нашага візыту – атрымаць уласную інфармацыю пра сытуацыю ў Беларусі, і талы вырашыць – пасьля кансультацыяў з калегамі зь іншых арганізацыяў – ці будзем пасылаць міжнародных назіральнікаў на гэтыя выбары."

(Кар.) "Якім мэханізмам для вывучэньня сытуацыі ў Беларусі будзе карыстацца дэлегацыя, якую Вы узначальваеце?"

(Дэвіс: ) "У першую чаргу мы пачнем з таго, што выслухаем заўвагі тых апазыцыйных палітычных партыяў, якія мяркуюць, што выбары не павінны быць прызнанымі, і якія ня будуць з гэтай прычыны ў іх удзельнічаць. Мы абмяркуем гэтыя заўвагі з прадстаўнікамі ўладаў, і тады вырашым – маюць гэтыя заўвагі падставу альбо не.

Фактычна, нам трэба вырашыць два пытаньні. Адное – ці дасылаць назіральнікаў, а наяўнасьць назіральнікаў неабходная для таго, каб выбары былі прызнаныя справядлівымі. Калі будуць назіральнікі, і калі яны палічаць, што выбары адбыліся справядліва – тады наступным лягічным крокам будзе вывесьці Беларусь з ізаляцыі і прывесьці яе да дыялёгу з арганізацыямі кшталту Рады Эўропы.

Ужо некалькі гадоў, як Беларусь папрасілася ў члены Рады Эўропы, і рашэньне пакуль не прынятае, таму што міжнародная супольнасьць, у тым ліку Рада Эўропы, не прызнала легітымнасьць рэфэрэндуму 96-га году і не прызнала новую Канстытуцыю.

Вельмі важна, каб Беларусь уступіла ў дыялёг з усёй Эўропай, але гэта магчыма толькі калі мы пераканаемся, што тыя, хто гаворыць за беларускі народ, маюць ад народу мандат гаварыць ад ягонага імя."

XS
SM
MD
LG