Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 28 ліпеня 2000 г.


Казімер Яноўскі, Гомель

У Гомелі прыхільнікі «Народнае Грамады» Кацярына Гаравая і Ігар Раманаў, якіх напярэдадні міліцыя затрымлівала за правядзеньне ля абласнога выканкаму несанкцыянаванага пікету ў гонар Дня Незалежнасьці, зноўку вымушаныя былі зьяўляцца ў Цэнтральны пастарунак.

Напярэдадні міліцыяты, пасьля афармленьня пісьмовых тлумачэньняў, ледзь выпусьцілі з пастарунку Ігара Раманава й Кацярыну Гаравую.

Распавядае спадар Раманаў:

"Па-першае, яны прычапіліся да мяне з-за таго, што ня маю прапіскі, і напачатку палохалі, што падвязуць мяне мяне ў ізалятар і пакінуць як бамжа. Па-другое, пачалі ўжо з нас дваіх, з Кацяю, патрабаваць падпіску. Падпіска гэтая тычылася забавязку якраз сёньня зьявіцца да маладога сьледчага Ручкіна".

Ён жа ў прысутнасці падпалкоўніка Майсеенкі патлумачыў Ігару Раманаву і Кацярыне Гаравой, што ў адносінах да іх складзены пратаколы паводле прыкметаў артыкула 167, часткі 1 Адміністрацыйнага кодексу – правядзеньне несанкцыянаванага пікету.

Сёньня ж міліцыянты хацелі адвезьці Гаравую і Раманава ў суд, але там патлумачылі, што судзьдзі займаюцца вучобаю і ніхто міліцэйскіх пратаколаў разглядаць ня будзе. Міліцыянты зноў запатрабавалі ад Кацярыны ды Ігара расьпіскі. На гэты раз пра тое, што яны абавязкова прыйдуць у пастарунак а 10-й гадзіне ў панядзелак, 31 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG