Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 27 ліпеня 2000 г.


Вінцэсь Мудроў, Наваполацк

Першымі на Полаччыне дзясятыя ўгодкі прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, адзначылі сябры полацкай суполкі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ.

Мінулае сыботы яны правялі ў цэнтры Полацку сьвяточны пікет. Пікет прайшоў пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, пікетоўцы трымалі плякаты, у якіх віншавалі месьцічаў са сьвятам, а таксама зьбіралі подпісы грамадзянаў пад адозвай за незалежную Беларусь. Мерапрыемства было дазволенае ўладамі і прайшло без эксцэсаў.

Галоўнае сьвяточнае мерапрымства ў Наваполацку адбудзецца сёньня ля гарадзкога палацу культуры. Тут сіламі аб'яднанай дэмакратычнай апазыцыі ладзіцца мітынг.

XS
SM
MD
LG