Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 27 ліпеня 2000 г.


Алесь Горбач, Баранавічы

У Баранавічах сёньня меўся адбыцца пікет да Дня Незалежнасьці, аднак гарадзкія ўлады не далі дазволу мясцовай арганізацыі БНФ "Адраджэньне" на яго правядзеньне. Але ініцыятары акцыі вырашылі выйсьці на замоўленае месца ў замоўлены час.

Каля двух дзесяткаў чалавек сабраліся а 17-й гадзіне ў баранавіцкім гарадзкім парку культуры і адпачынку. Без плякатаў і сьцягоў – людзі проста прыйшлі адпачываць. Гучала гітара, ліліся беларускія песьні.

Некалькі маладых хлапцоў усё ж спрабавалі пасярод парку на флагштоку вывесіць бел-чырвона-белы сьцяг. Аднак тут жа зьявіліся трое АМАПаўцаў і назіралі з боку за акцыяй, пакуль людзі ціха і спакойна не разыйшліся.

XS
SM
MD
LG