Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 27 ліпеня 2000 г.


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

Сёлетнія круглыя ўгодкі прыняцьця Дэклярацыі аб незалежнасьці дэмакратычныя сілы Наваполацку адзначылі традыцыйным мітынгам.

Мітынг мусіў пачацца а 18-й гадзіне, аднак у гэты час над горадам навісьлі хмары, і пайшоў споры дождж. І ўсё ж каля 80 чалавек з нацыянальнымі сьцягамі і з парасонамі ў руках прыйшлі на плошчу перад гарадзкім Палацам культуры, і мітынг такім чынам адбыўся.

Адцемім таксама, што колькі яшчэ дзесяткаў навапалачанаў на ганках навакольных будынкаў, выяўляючы сьхільнасьць бальшыні беларусаў назіраць за палітычнымі акцыямі, не выходзячы за парогі сваіх кватэраў. Адкрыў мітынг кіраўнік суполкі партыі БНФ на плятформе Вінцука Вячоркі Ўладзімер Кунцэвіч. Сярод тэзаў, якія ён агучыў, была й тэза аб агульнаславянскім братэрстве. Але, на думку выступоўцы, мы павінны мацаваць братэрства ня з тымі краінамі, дзе ліецца кроў, а з тымі, дзе будуюцца нацыянальныя дзяржавы на аснове дэмакратыі і павагі чалавечых правоў.

Адзін зь вэтэранаў дэмакратычнага руху Анатоль Кулік у сваім выступе канстатаваў, што, нягледзячы на прыняцьцё Дэклярацыі аб сувэрэнітэце, краіна ніводнага дня не жыла самастойным жыцьцём. 10 гадоў таму, сказаў спадар Кулік, мы марылі пра незалежнасьць. Ад спадзевак трэба пераходзіць да замаганьня за незалежнасьць краю.

Варта адзначыць, што ўсе прамоўцы, якія бралі слова на мітынгу, казалі сваё рашучае "Не!" выбарчаму фарсу, мэта якога юрыдычна замацаваць нявольны статус нашай краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG