Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 26 ліпеня 2000 г.


Аўтамабiль лiдэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi "Народная Грамада" Мiкалая Статкевiча ледзь ня трапiў у справакаваную аварыю.

Як паведамляе агенцтва БелаПАН, гэта адбылося ў Менску ранiцай 25 лiпеня, калi за рулём "Фальксвагена-пасата" знаходзiўся кіроўца Статкевiча; больш у машыне нiкога не было. У аўтамабіля заклiніла тармазную калодку, аднак кіроўца здолеў "выраўнаць" машыну і пазьбегнуць аварыi. Каб высьветлiць прычыны здарэньня, давялося зьняць кола. Аказалася, што памiж тармазной калодкай i дыскам быў наматаны шнурок з сынтэтычнага матэрыялу, для надзейнасьцi "прымацаваны" двума вузлам, якi i заклiніў адну з тармазных калодак.

У гэты дзень Мiкалай Статкевiч разам з вядомым нямецкiм палiтыкам, старшынёй камiтэту салiдарнасьцi з Беларусьсю, вiцэ-спiкерам парлямэнту зямлi Шлёзвiг-Гальштэйн Габрыэлай Кётшаў плянаваў выехаць у Горадню на дыскусiю, прысьвечаную стратэгii партыi падчас восеньскiх парлямэнцкiх выбараў. Пасьля лiквiдацыi "няспраўнасьцi" ў машыне гэтая паездка адбылася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG