Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 26 ліпеня 2000 г.


Віталь Цыганкоў

Сёньня сталі вядомыя новыя прозьвішчы старшыні Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі і двух ягоных намесьнікаў. Старшынём прызначаны Віктар Чыкін, былы намесьнік старшыні Менгарвыканкаму. Намесьнікамі сталі Ягор Рыбакоў і Аляксандар Зімоўскі. Новыя прызначэньні сьведчаць пра стаўленьне афіцыйнага Менску да перамоўнага працэсу з апазыцыяй і прапановаў АБСЭ, а таксама пра ўзмацненьне канфрантацыйнага курсу. Прызначэньні камэнтуе старшыня Беларускага Народнага Фронту Вінцук Вячорка.

(Вячорка: ) "Апошнія кадравыя прызначэньні ў галоўным прапагандовым інструмэнце лукашэнкавага рэжыму паказваюць, што ўсе жэсты, якія рабіліся ў кірунку Эўропы і беларускай грамадзянскай супольнасьці, былі фікцыяй, былі толькі жэстамі. Прызначэньне чалавека, які кіруе пралукашэнкаўскай камуністычнай партыяй і двух ягоных намесьнікаў, адзін зь якіх належыць да рэгіянальнага магілеўска-шклоўскага кляну, а другі ведамы сваім бязьмежным цынізмам, паказвае, што перад выбарчым сэзонам рэжым Лукашэнкі не зьбіраецца папускацца, не зьбіраецца гуляць нават ва ўяўную лібэралізацыю. Уласна кажучы, пацьвярджаеца прагноз, які і быў: ні ў якім разе нельга было і нельга ёсьць беларускай дэмакратычнай незалежніцкай апазыцыі пагаджацца ўдзельнічаць у выбарчым фарсе, гуляць у лукашэнкавую гульню на лукашэнкавым жа вытаптаным прапагандовым полі".

(Карэспандэнт: ) "А як гэтае прызначэньне можа адбіцца на такім меркаваным допуску апазыцыі да сродкаў масавай інфармацыі, у прыватнасьці, да тэлебачаньня?"

(Вячорка: ) "Які Чыкін дапушчальнік апазыцыі, мы добра ведаем на практыцы – на практыцы дазволаў ладзіць паводле канстытуцыі і законаў масавыя акцыі ў горадзе Менску. Усе такія дазволы заканчваліся або забаронай з сабакамі і БТРамі, альбо, ў лепшым разе, – Бангалёрам. Вось такія сабакі і бангалёры цяпер будуць на тэлевізіі".

Гутарыў

XS
SM
MD
LG