Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 24 ліпеня 2000 г.


Алена Ціхановіч

Справа Батурына не пралівае сьвятло на справу зьнікненьня Зьміцера Завадзкага. Сёньня з намі па тэлефоне з Масквы зьвязаўся калега Зьміцера Завадзкага Павал Шарамет і паведаміў, што заўтра ў складзе сьледчай групы ОРТ ён прыяжджае ў Менск. Прыяжджае нягледзячы на папярэджаньні, якія ён атрымаў зь Менску.

(Шарамет: ) "Заўтра я павінен прыехаць у Менск, але мае сябры зь Менску званілі да мяне і паведамілі мне, што беларускія праваахоўчыя ворганы прапануюць распачаць справу на мяне за паклёп на Лукашэнку, і ўсе пытаньні, якія беларуская пракуратура дасылае да расейскай пракуратуры, каб мяне дапыталі, таксама ўсе зьвязаныя з паклёпам на Лукашэнку і спэцслужбы. Сьледчыя званілі да мяне ў Маскву і доўга, карпатліва спрабавалі высьветліць якім рэйсам, калі, у які час я прыеду ў Менск. Я не зьбіраюся скасоўваюць сваю паездку ў Менск, заўтра я прыеду ў Менск, каб працягваць пошукі Зьміцера Завадзкага".

(Карэспандэнт: ) "А калі, у які час? Вы можаце сказаць?"

(Шарамет: ) "Я прылятаю самалётам з Масквы аб 11-й гадзіне"

(Карэспандэнт: ) "Вы ведаеце, што напярэдадні Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў ОРТ у тым, што яно ня хоча супрацоўнічаць са сьледзтвам, якое займаецца абставінамі зьнікненьня Завадзкага?"

(Шарамет: ) "Гэта няпраўда. Усё канкрэтнае, што ёсьць у сьледзтва па справе Зьміцера Завадзкага, гэта ўсё здабыта толькі супрацоўнікамі ОРТ. Практычна нічога сур'ёзнага супрацоўнікамі пракуратуры ў справе Завадзкага ня знойдзена, а толькі супрацоўнікамі ОРТ. Усю інфармацыю, якую мы маем альбо атрымліваем у справе Зьміцера Завадзкага, мы аддаем адразу беларускай пракуратуры. Паводле нашых дадзеных, ніхто канкрэтна не затрыманы, ніхто не абвінавачваецца ў тым, што ён скраў Завадзкага. Ёсьць толькі затрыманы расейскай міліцыяй чалавек, які проста хацеў ад ОРТ атрымаць грошы за касэту нібыта з Завадзкім. Мы паведамілі ў міліцыю, за чалавекам было ўстаноўленае назіраньне, некалькі дзён ён быў пад кантролем, потым яго затрымалі, але ён пацьвердзіў, што толькі хацеў зарабіць грошы на ОРТ, і што гэта ніяк не зьвязана са справай Зьміцера Завадзкага".

(Карэспандэнт: ) "Ці можа, Павал, Вашыя словы зразумець так, што ў Маскве няма магчымасьцяў знайсьці новую інфармацыю пра зьнікненьне Завадзкага, і што ўсе сьляды вядуць толькі ў Менск? Ці так я Вас зразумела?"

(Шарамет: ) "Так, усе сьляды вядуць у Менск. У Маскве мы робім усё, што ў нашых магчымасьцях, але нічога больш ня можам знайсьці. Усё ў Менску. Зьміцера трэба шукаць у Беларусі".

Гутарыла

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG