Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 24 ліпеня 2000 г.


Ягор Маёрчык, Менск

Згаданага ў інтэрвію Алега Батурына нашай праграме Вінцука Вячорку, які нібыта сустракаўся ўзімку з былым міліцыянтам, мы папрасілі пракамэнтаваць падзеі вакол вяртаньня Батурына ў Менск.

(Вячорка: ) "У справе Батурына, на якой цяпер грунтуецца прапагандысцкая хваля беларускай тэлевізіі, радыё і афіцыёзных газэтаў, я б ад сябе асабіста сказаў толькі тое, што, па-першае, дзякуй Богу, што чалавек жывы-здаровы, а па-другое, справы Завадзкага і Батурына, маюць пэўныя прыкметы нейкіх сцэнарных плянаў, якія паводле сваёй маштабнасьці і правакацыйнага матэрыялу перасягаюць тое, што раней практыкавалася лукашэнкаўскім рэжымам. З гэтага вынікае, што альбо ў рэжыму зьявіліся больш спрактыкаваныя дараднікі, альбо, можа быць, гэта ўжо не лукашэнкаўскія дараднікі робяць? На ўсходзе ад нас мы назіраем поўны спэктар такіх правакацыйных сцэнароў "чорнага піяру". Як падаецца, Беларусь, на жаль, уваходзіць у гэтую арбіту "чорнага піяру" і цынічных сцэнароў".

Гутарыў

XS
SM
MD
LG