Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны 21 ліпеня 2000 г.


Наш камэнтар да сёньняшніх заяваў Алега Батурына.

Як бачым, кіраўнік польскага Гэльсынскага камітэту Марэк Навіцкі заявіў, што ведае людзей, якім Батурын паведамляў пра сваё выкраданьне спэцслужбамі.

З улікам сумнавядомых якасьцяў лукашэнкаўскіх спэцслужбаў, а таксама зважаючы на зьнікненьне апазыцыйных палітыкаў і журналістаў, увага прэсы да такой магчымасьці, нават і ў якасьці вэрсіі, – зусім зразумелая.

Не зразумелыя толькі матывы паводзінаў спадара Батурына.

Назіраючы збоку, застаецца толькі пазайздросьціць сувязям чалавека, які, заяўляючы ня проста пра палітычны перасьлед на Радзіме, а пра тое, што яму пагражаюць вярнуць на Радзіму "у цынкавым канвэрце" (цытата з інтэрвію Батурына "Белорусской Деловой Газете"), бесперашкодна перасякае зусім непразрыстую дзяржаўную мяжу, вяртаецца на Радзіму, пранікае ў амбасаду іншай краіны і зьбірае там прэсавую канфэрэнцыю, і якому потым, з улікам ўсяго гэтага, улады дазваляюць – хай сабе і сыходзячы з гуманных меркаваньняў – пакінуць Беларусь…

XS
SM
MD
LG