Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 20 ліпеня 2000 г.


Ягор Маёрчык, Менск

На пазачарговым паседжаньні Каардынацыйнае рады дэмакратычных сілаў прадстаўнікі буйнейшых палітычных партыяў і грамадзкіх аб'яднаньняў абмяркоўвалі канцэпцыю агульных дзеяньняў часам выбарчае кампаніі. Сустрэча сябраў Рады праходзіла за зачыненымі дзьвярыма.

Канкрэтныя вынікі пазачарговага паседжаньня Каардынацыйнае рады дэмакратычных сілаў трымаюцца ў сакрэце. Сябры Рады прынялі рашэньне не разгалошваць дэталі сёньняшняе сустрэчы. Пасьля паседжаньня ў іх быў добры настрой: яны нават спрабавалі жартаваць, адказваючы на пытаньні журналістаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, атрыманай "Радыё Свабода", канцэпцыя, верагодна, прагугледжвае два варыянты агульных дзеньняў. Аб'яднаная апазыцыя зьбіраецца байкатаваць выбары ў разе, калі міжнародныя арганізацыі вырашаць не дасылаць сваіх назіральнікаў у Беларусь. Другі варыянт прадугледжвае падтрымку незалежных кандыдатаў. Ён будзе рэалізоўвацца ў выпадку прыезду назіральнікаў.

Удзельнікі паседжаньня запэўніваюць, што стратэгія, так ці йнакш, будзе актыўным адказам на выбарчую кампанію, якая ўжо распачалася.

XS
SM
MD
LG