Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны 18 ліпеня 2000 г.


Ганна Навумовіч, Менск

Адметнасьцю візыту ірацкай дэлегацыі, што прыбыла ў Беларусь у мінулую суботу, стала вялікая колькасьць застольляў. Пра гэта паклапаціліся афіцыйныя ўлады.

Зь некаторымі асаблівасьцямі прыёму дэлегацыяў з мусульманскіх краінаў беларускія ўлады знаёмыя. У праграме візыту напісана – "з улікам нацыянальных асаблівасьцяў сябраў дэлегацыі Рэспублікі Ірак стравы са сьвініны ды алькагольныя напоі з харчаваньня выключыць".

А частаваць дэлегацыю беларускае кіраўніцтва зьбіралася добра й часта. Першы дзень побыту быў з гэтага пункту гледжаньня даволі сьціплым. У суботу ім быў пададзены лёгкі сьняданак ў аэрапорце. Адтуль дэлегацыю прывезьлі ў рэзыдэнцыю, дзе для яе быў пададзены прыватны абед, а пасьля трохгадзіннага адпачынку была рабочая вячэра.

На другі дзень візыту, у нядзелю, адразу пасьля сьняданку ірацкая дэлегацыя паехала ў вядомае месца адпачынку Дудуткі. Там заўсёды смачна кормяць, і таму на нядзелю не была заплянаваная нават вячэра. Замест яе прадстаўнікоў Іраку частавалі мюзіклам у Музычным тэатры. Потым дэлегацыі давалі абеды ад імя Міністэрства прамысловасьці й Менскага аўтамабільнага заводу, афіцыйны абед асабіста ад імя Замяталіна, вячэра ад імя Таварыства беларуска-ірацкага сяброўства й разнаста йныя прыватныя сьняданкі ды абеды.

Болшую частку выдаткаў на такі гасьцінны прыём ірацкае дэлегацыі павінен забясьпечыць Савет міністраў.

XS
SM
MD
LG