Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 18 ліпеня 2000 г.


Любоў Лунёва, Менск

Працягваюцца пошукі апэратара тэлекампаніі ОРТ Зьміцера Завадзкага, які зьнік 7 ліпеня ў менскім аэрапорце пры загадкавых абставінах.

Амбасада Злучаных Штатаў Амэрыкі распаўсюдзіла заяву прэс-сакратара Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Рычарда Баўчара. У заяве гаворыцца, што Злучаныя Штаты ўсур'ёз занепакоеныя зьнікненьнем Зьміцера Завадзкага ў шэрагу іншых зьнікненьняў у Беларусі, якія маюць палітычную афарбоўку:

"Зьнікненьне Зьміцера Завадзкага значна ўзмацняе нашую занепакоенасьць з нагоды перасьледу журналістаў, абмежаваньня свабоды выказваньняў і атмасфэры страху ў Беларусі, якая нарастае. Мы асабліва занепакоеныя рэакцыяй высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, якія назвалі гэтае зьнікненьне правакацыяй з боку дэмакратычнай апазыцыі. Злучаныя Штаты заклікаюць беларускія ўлады прытрымлівацца сваіх забавязаньняў, днямі выказаных на сустрэчы Сталае Рады АБСЭ ў Вене, і правесьці дасканалае расьсьледваньне зьнікненьня Зьміцера Завадзкага, а таксама месца знаходжаньня Захаранкі, Ганчара й Красоўскага".

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Right's Watch цалкам падтрымлівае Заяву Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША. Прадстаўнік маскоўскага офісу гэтай арганізацыі Малкам Хокс паведаміў "Радыё Свабода":

"Мы падзяляем заклапочанасьць, якую выказвае Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ў зьвязку са зьнікненьнем Зьміцера Завадзкага. У нармальных дэмакратычных краінах такіх зьнікненьняў не адбываецца. Мы патрабуем, каб беларускі ўрад зрабіў усё неабходнае, каб знайсьці Зьміцера Завадзкага", – паведаміў нашаму радыё Малкам Хокс, прадстаўнік Human Right's Watch.

Ужо два дні ў Беларусі працуюць сьледчыя расейскае фэдэральнае службы бясьпекі. Заўтра ў Менск мусіць прыехаць Павал Шарамет, каб прыняць удзел у пошуках Зьміцера Завадзкага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG