Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 17 ліпеня 2000 г.


Марыя Ўсьціновіч, Магілеўская вобласьць

Сёньня раніцай пасьля начной залевы адзін з асноўных мостаў Магілеву абвешчаны аварыйным.

Моцны дождж у ноч з нядзелі на панядзелак прынес Магілеву новыя непрыемнасьці.

Мост праз раку Дубравінку на праспэкце Міру разьмешчаны літаральна ў некалькіх сотнях мэтраў ад цэнтральнай вуліцы гораду, і па ім звычайна уяжджае ў абласны цэнтар транспарт з трасы Менск-Магілеў. Раніцай рух і транспарту, і пешаходаў на палову спынены, каб гарантаваць бясьпеку людзям. Паводле інфармацыі з Магілеўскай абласной управы надзвычайных сытуацыяў, пад час стыхійнага бедства 14 ліпеня, калі ня толькі ў Магілеўскай вобласьці быў зарэгістраваны ўраганнны вецер, моцная навальніца і залева, мост падмыла, але прамыены хутка засыпалі пяском. Новы вялікі дождж прывёў да таго, што мост абвесьцілі аварыйным. Яму патрэбны сур'ёзны капітальны рамонт з выкарыстаньнем жалеза-бэтонных канструкцыяў. Нават улічваючы экстранасьць работ, мост будзе зачынены яшчэ 3-4 дні ў лепшым выпадку.

Апрача гэтага, працягваецца ліквідацыя наступстваў стыхіі 14 ліпеня. На сёньняшнюю раніцу яшчэ ня ўсе населеныя пункты і вытворчыя памяшканьні былі падключаныя наноў да электрычнасьці, адноўленыя ня ўсе лініі электраперадачаў, хаця асноўная частка працаў выкананая. Асабліва пацярпелі ад непагоды Бялыніцкі, Мсьціслаўскі і Краснапольскі раёны, дзе былі адключаныя ад электрычнасьці больш чым па сто населеных пунктаў. Усяго ж іх па вобласьці было больш за 700.

Існуе таксама праблема завалаў на дарогах. Чэрыкаўскі аварыйна-выратавальны атрад быў вымушаны працаваць усю ноч, каб расчысьціць 8 кілямэтраў завалаў дрэваў на асноўных дарогах у раёне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG