Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 13 ліпеня 2000 г.


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Пракуратура Фрунзэнскага раёну Менску падазрае Юлію Чыгір у нанясяньні траўмаў супрацоўніку міліцыі. Ад жонкі экс-прэм'ера Беларусі патрабуюць зьявіцца на допыт да сьледчага пракуратуры і пагражаюць, што, калі яна паслухаецца, дык даставяць яе туды прымусова.

Юлія Чыгір адмовілася пайсьці на допыт у Фрунзэнскую раённую пракуратуру, куды яе выклікалі сёньня ў якасьці падазронай. Жонка экс-прэм'ера Беларусі Міхала Чыгіра кажа, што справа тычыцца інцыдэнту, які адбыўся на ганку Менскага гарадзкога суду ў той дзень, калі зачытвалі прысуд Міхалу Чыгіру. Тады міліцыянты не пускалі людзей на судовае паседжаньне, адбылася сутычка, у выніку якой Юлія Чыгір атрымала траўму рукі. Пацярпеў і міліцыянт, які напаў на Юлію Чыгір. Жанчына ўкусіла яго за вуха.

Юлія Чыгір напісала скаргу ў Фрунзэнскую пракуратуру, аднак цяпер канчаткова высьветлілася, што сьледчыя перагледзелі ейную ролю, і яна ўжо лічыцца не пацярпелай, а падазронай. Адразу некалькі міліцыянтаў прывезьлі ў дом Чыгіроў позву ў пракуратуру, ды яшчэ й папярэдзілі гаспадыню: калі не зьявіцца дабрахвотна, дык супраць яе зноў будзе ўжытая сіла.

Юлія Чыгір, між тым, лічыць, што гэтая гісторыя, калі яна будзе даведзеная да суду, пашкодзіць уладзе значна больш.

(Ю.Чыгір: ) "Я б не хацела адкрываць нейкую такую справу, бо ў мяне ёсьць здымкі маёй рукі, у мяне ёсьць відэаматэрыялы, якія я магла б перадаць у праваабарончыя арганізацыі, але мне вельмі сорамна за мужчынаў нашай Беларусі, ужо не за ўладу, а за мужчынаў. Я не хачу, каб ва ўсім сьвеце ведалі, якія ў нас мужчыны. Я, як тая жанчына, якую муж дома пабіў, і яна хавае гэта ад суседзяў. Вось і я ад усяго сьвету хавала да гэтага часу тое, што адбылося са мной. Зараз я павінна буду гэтыя матэрыялы разьмесьціць у Інтэрнэце, наогул давесьці да сьвету, што адбываецца ў нашай краіне".

Гэта была Юлія Чыгір, жонка былога прэм'ера Міхала Чыгіра, якую цяпер таксама перасьледуюць улады, быццам бы паводле крымінальнага абвінавачваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG