Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 11 ліпеня 2000 г.


Вольга Караткевіч

Інтэрвію Тэры Дэвіса, старшыні Палітычнага Камітэту Рады Эўропы, які браў удзел у працы Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ ў Бухарэсьце, аб сытуацыі ў Беларусі і аб магчымасьці прыезду на восеньскія выбары назіралдьнікаў ад Рады Эўропы.

(Карэспандэнт: ) "Якія пэрпэктывы супрацоўніцтва Рады Эўропы зь Беларусьсю?"

(Дэвіс: ) "Прадстаўнікі Рады Эўропы ў канцы ліпеня паедуць у Менск. Мы хочам сустрэцца з прадстаўнікамі Лукашэнкі, а таксама з прадстаўнікамі апазыцыйных палітычных партыяў, незалежных грамадзкіх арганізацыяў, журналістамі і прадстаўнікамі няўрадавых арганізацыяў, якія спэцыялізуюцца ў правах чалавека. Галоўная прычына нашага візыту – маючыя адбыцца выбары і сытуацыя з правамі чалавека. Мы безумоўна будзем сустракацца з амбасадарам Вікам і з цэлым шэрагам людзей перад тым, як вырашым ці пасылаць сваіх назіральнікаў на выбары".

(Карэспандэнт: ) "Ці можна гаварыць пра адзіную пазыцыю Рады Эўропы, АБСЭ і Эўрапарлямэнту што да выбараў у Беларусі?"

(Дэвіс: ) "Пакуль што не. Прадстаўнікі Рады Эўропы едуць у Менск, каб пераканацца, якая там сытуацыя. Тады мы правядзем перамовы з прадстаўнікамі АБСЭ і Эўрапарлямэнту, і я спадзяюся, што ў нас будзе адзіная пазыцыя. Але пакуль што супольнай пазыцыі няма.

Мы ніяк не залежым ад пазыцыі АБСЭ і спадара Севярына ці Эўрапарлямэнту і спадара Вірсмы ды вынікаў інхных паездаек у Менск. Мы самі сфармулюем нашую пазыцыю. Ясна, што мы будзем зь імі касультавацца, але прымаць рашэньне будзем незалежна. Рашэньне, зразумела, трэба прыняць хутчэй, задоўга да лістападаўскіх выбараў, але я не магу Вам сказаць, калі яно будзе прынятае – у верасьні ці ў кастрычніку".

Гутарыла

XS
SM
MD
LG