Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 10 ліпеня 2000 г.


Вольга Караткевіч

Кіраўнік дэлегацыі Кангрэсу Злучаных Штатаў Амэрыкі кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт камэнтуе прынятую ў Бухарэсьце рэзалюцыю:

(Карэспандэнт: ) "Ці задаволеныя Вы канчатковым варыянтам рэзалюцыі, ухваленым у палітычным камітэце?"

(Сьміт: ) "Вельмі задаволены. Пераважная большасьць падтрымала рэзалюцыю ў справе Беларусі, якая вымагае аднаўленьня дэмакратыі ў гэтай краіне, а таксама правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў і свабоды СМІ. Дапаўненьні ўзмацнілі зьмест рэзалюцыі і зрабілі яе лепшай. Гэта зьяўляецца вялікай перамогай дэмакратычных сілаў".

(Карэспандэнт: ) "Наколькі амэрыканцы і ўрад ЗША зацікаўленыя сытуацыяй у Беларусі?

(Сьміт: ) "Сярод амэрыканцаў, і асабліва сярод амэрыканскіх заканадаўцаў у Вашынгтоне, зацікаўленьне ўвесь час расьце. Чым больш Лукашэнка ўціскае свабоду, чым больш інтэнсыўнымі робяцца рэпрэсіі, чым больш дэпутатаў апынаецца ў турмах, і наогул сытуацыя з правамі чалавека пагаршаецца, тым больш расьце заклапочанасьць Амэрыкі. Мы салідарныя з беларускім народам, мы ўважаем, што свабодная і дэмакратычная Беларусь нікому ня будзе несьці пагрозы, а можа толькі паспрыяць дабрабыту рэгіёна. Але цяперашні шлях Лукашэнкі вядзе да далейшай ізаляцыі краіны. Калі б нехта мог пачуць учарашнюю рыторыку Жырыноўскага з выкладам ягоных рэпрэсыўных што да Беларусі поглядаў, дык апазыцыя ў Беларусі павялічылася б".

(Карэспандэнт: ) "Якімі будуць крокі Амэрыкі, калі беларскія ўлады не прыслухаюцца да вымогаў рэзалюцыі?"

(Сьміт: ) "У нас шмат варыянтаў, якія паставяць Беларусь у яшчэ большую эканамічную і палітычную ізаляцыю. Мы лічым, што Беларусь усё ж не захоча мець рэпутацыю краіны-парыі. Беларускі народ на гэта не заслужыў, і пераважная падтрымка рэзалюцыі парлямэнтарамі з Эўропы, Канады і Злучаных Штатаў паказвае, наколькі памылковую палітыку вядзе Лукашэнка".

Гутарыла

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG