Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 10 ліпеня 2000 г.


Вольга Караткевіч

Новаабраны старшыня Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Адрыян Севярын у інтэрвію нашай карэспандэнтцы ў Бухарэсьце выказвае сваю ацэнку рэзалюцыі ў справе Беларусі.

(Карэспандэнт: ) "Як Вы ацэньваеце зьмест прынятай рэзалюцыі ў справе Беларусі?"

(Севярын: ) "На маю думку, гэтая рэзалюцыя вельмі збалянсаваная. У ёй, з аднаго боку, дакладна акрэсьленыя нашыя спадзяваньні, нашыя стандарты, нашыя расчараваньні, нашая заклапочанасьць, а з другога боку ў ёй акрэсьліваецца нашая галоўная мэта, а менавіта, каб Беларусь была рэінтэграваная ў міжнародную дэмакратычную супольнасьць. У рэшце рэшт мы ясна паказваем, што дасягненьне гэтай мэты – справа саміх беларусаў, якія мусяць пераадолець канстытуцыйныя спрэчкі шляхам сапраўдных перамоваў паміж канстытуцыйнымі апанэнтамі, каб арганізаваць свабодныя і справядлівыя выбары. Цяпер мы будзем чакаць адказу, і я маю на ўвазе ня словы, а дзеяньні".

Гутарыла

XS
SM
MD
LG