Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 07 ліпеня 2000 г.


Валянціна Аксак, Менск

Таварыства Беларускае Мовы імя Францішка Скарыны вырашыла адзначыць дату прыняцьця Дэклярацыі сувэрэнітэту Беларусі 27 ліпеня антырусыфікацыйным пікетам.

Заяўка на ягонае правядзеньне сёньня пададзеная ў Менскі гарадзкі выканкам. У ёй цікавыя два моманты. Першы – гэта мяркуемая колькасьць удзельнікаў – да 5 тысячаў. І другі – агаворка адносна мейсца правядзеньня. Арганізатары заяўляюць Міхайлаўскі сквэр, які знаходзіцца ў вельмі людным мейсцы сталіцы – на скрыжаваньні вуліцаў Свярдлова ды Ленінградзкай.

Але яны ведаюць завядзёнку менскіх уладаў адсылаць усе вулічныя акцыі апазыцыі на пляц Бангалёр, таму пішуць у заяўцы наступнае: "Маем настойлівую просьбу не прапаноўваць нам парк "Сяброўства народаў" (пл. Бангалёр), дзе жыхары ваколіцаў маюць звычку выгульваць братоў сваіх малодшых або адпачываць з малымі дзецьмі. У зьвязку з гэтым мусім нагадаць вам, што мэта любога пікету – гэта прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да пазначаных у заяўцы праблемаў, якія патрабуюць тэрміновага вырашэньня. Лічым, што парк "Сяброўства народаў" не адпавядае выкананьню гэтае задачы".

XS
SM
MD
LG