Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны 07 ліпеня 2000 г.


Вольга Караткевіч, Бухарэст

Вольга Караткевіч пагутарыла таксама ў Бухарэсьце з дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі Ўладзімерам Нісьцюком, які заўтра будзе выступаць у камітэце правоў чалавека і сродкаў масавай інфармацыі сэсіі ПА АБСЭ.

(Нісьцюк: ) "Перш за ўсё, я хачу сказаць, што само сёньняшняе паседжаньне было вельмі цікавае. Выступоўцаў было 20 чалавек. Усе казалі шмат пра праблемы карупцыі, перш за ўсё. Я бачу, што гэтыя праблемы ў Беларусі больш яскрава бачныя зараз, чым у іншых дзяржавах. Я бачу так, што глеба для карупцыі ствараецца перш за ўсё там, дзе існуе дыктатарскі рэжым, дзе існуе аўтарытарная ўлада, якая кантралюе ўсё і ўся, якая прызначае дзяржаўнага чыноўніка, і гэты чыноўнік стаецца асобай нумар 1. Такім чынам, самая лепшая глеба для карупцыі – аўтарытарная ўлада. Я аб гэтым буду заўтра казаць на паседжаньні камітэту і буду прыводзіць прыклады, што карупцыя ў Беларусі даўно стала міжнароднай, а калі ўлічыць яшчэ, што мы транзытная дзяржава, праз нас праходзяць вялікія энэргетычныя ды іншыя плыні. Гэтыя плыні кантралююцца вельмі часта тымі асобамі, якія знаходзяцца на дзяржаўнай службе. Думаю, мы будзем уздымаць ня толькі пытаньне аб тым, што карупцыя існуе ў эканамічнай сфэры, але самае галоўнае, што ў нас прыватызаваная палітычная ўлада".

Гутарыла

XS
SM
MD
LG