Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 07 ліпеня 2000 г.


Вольга Караткевіч, Бухарэст

Сытуацыя ў Беларусі будзе абмяркоўвацца на сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ ў нядзелю. Нашая карэспандэнтка Вольга Караткевіч зьвярнулася да старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня Сямёна Шарэцкага з просьбай выказаць сваё меркаваньне аб пэрпэктывах прыняцьця гэтай рэзалюцыі ды ейнага магчымага зьместу.

(Шарэцкі: ) "Мы спадзяемся, што такая рэзалюцыя будзе прынятая, ды што яна сапраўды будзе адлюстроўваць тое становішча, у якім апынулася нашая рэспубліка. Цяпер былы прэзыдэнт хоча правесьці нейкія выбары, каб легітымізаваць свой пераварот, што ён зьдзейсьніў у 1996 годзе. На Кангрэсе дэмакратычных сілаў прынятая пастанова, што ў такіх выбарах нельга ўдзельнічаць. Больш за тое, мы спадзяемся, што рэзалюцыя тут, на сэсіі АБСЭ, будзе прынята такая, што на такія выбары, калі яны будуць прафанацыяй, а не выбарамі, калі гэта будзе не парлямэнт, а нейкае падабенства фашыстоўскага савета, мы спадзяемся, што ня будзе ніякіх наглядальнікаў".

На пытаньне адносна кантактаў беларускай дэпутацыі зь іншымі дэпутатамі, Сямён Шарэцкі адказаў:

(Шарэцкі: ) "Да мяне сустракалася нашая дэлегацыя з амэрыканскай дэлегацыяй. Я сустрэўся тут яшчэ раз і з літоўцамі, і з палякамі, і з малдаванамі, і з грузінамі, і з азэрбайджанцамі… Я нават атрымаў паразуменьне ў "гаспажы" Мізулінай, калі ёй сказаў: "А Вы ведаеце, што ў Беларусі ўсе ключавыя пасады ва ўрадзе займаюць рускія?" "Ня ведаю", – гаворыць. "Як жа так, пачынаючы ад прэм'ера, уключаючы міністра замежных справаў, культуру вось да нядаўняга часу вёў палкоўнік расейскі. Як Вы гэта ўсё разумееце? Разумееце, да чаго гэта прывяло, што ў Беларусі няма беларускіх школаў?"

Гутарыла

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG