Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 04 ліпеня 2000 г.


Вольга Караткевіч

Сёньня – Дзень незалежнасьці Злучаных Штатаў Амэрыкі, якая была абвешчаная 4-га ліпеня 1776 году. У якасьці галоўнага дзяржаўнага сьвята Кангрэс зацьвердзіў гэты дзень у 1941 годзе. Першай краінай, якая ў 1777 годзе афіцыйна прызнала незалежнасьць Злучаных Штатаў, была Марока.

Сёньня, зрэшты як і заўсёды, парадамі, пікнікамі і піратэхнікай, з усёй сілай свайго патрыятызму ЗША афіцыйна адзначаюць ужо ў 224-ы раз абвяшчэньне Дэклярацыі аб незалежнасьці краіны. Многія амэрыканцы гэты дзень праводзяць на прыродзе, сьвежым паветры, гатуюць барбэкю альбо падарожнічаюць на бераг акіяну.

Прэзыдэнт Клінтан не плянуе быць у сталіцы ў Дзень незалежнасьці. Ён наведае Ню-Ёрк, дзе Дзень незалежнасьці адзначаны парадам ветразевікаў і ваенных караблёў на рацэ Гудзон.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG