Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 04 ліпеня 2000 г.


Максім Лукашэвіч

Гандлёвы прадстаўнік ЗША Шарлін Баршэўскі заявіла аб скасаваньні ільготаў Агульнай Сыстэмы Прэфэрэнцыяў для імпарту зь Беларусі ў адказ на няздольнасьць беларускіх уладаў забясьпечыць правы работнікаў.

"На жаль, урад Беларусі працягвае здушэньне правоў прафсаюзаў і перасьлед ягоных лідэраў," – заявіла ўчора Баршэўскі.

Агульная Сыстэма Прэфэрэнцыяў дазваляе прывозіць у ЗША без падатку некаторыя вырабы са 140 краінау і тэрыторыяў. Летась імпарт такой прадукцыі зь Беларусі ў ЗША склаў 26,7 мільена даляраў.

Шарлін Баршэўскі адзначае, што рашэньне аб скасавньні падатковых ільготаў на імпарт зь Беларусі было прынятае на падставе дасьледаваньня міжведамасннай камісіі аб тым, што Беларусь дагэтуль не прыняла дастатковых захадаў дзеля датрыманьня міжнародна прынятых правоў работнікаў.

"Мы ўжо даўжэйшы час назіраем у Беларусі праблемы з правамі рабочых на свабоду сходаў, права згуртаваньня і калектыўных дамоваў", – гаворыцца ў заяве Шарлін Баршэўскі.

Нагадаем, што вызваленьне ад пададткаў на імпарт паводле праграмы АСП было ўведзенае для краінаў СНД пасьля распаду камунізму на пачатку 90-х гадоу. Мэта гэтых ільготаў была дапамагчы былым камуністычным краінам перайсьці да дэмакратыі, плюралізму і рынкавай эканомікі.

Яшчэ ў 1997-м годзе найбуйнейшы амэрыканскі прафсаюз AFL-CIO выступіў із заклікам выключыць Беларусь з праграмы падатковых ільготаў у сувязі з парушэньнем беларускімі ўладамі міжнародных стандартаў у захаваньні правоў рабочых. Нягледзячы на шматлікія сустрэчы амэрыканскіх гандлёвх прадстаўнікоў зь беларускімі калегамі, урад Беларусі ня здолеў палепшыць сытуацыю за правамі рабочых.

На паперы беларуская канстытуцыя гарантуе права рабочых ствараць і належаць да незалежных прафсаюзаў ды праводзіць акцыі ў абарону правоў чалавека, у тым ліку і страйкі. Аднак на практыцы гэтыя правы не падтрымліваюцца, і на незалежныя прафсаюзы аказваецца ціск, – адзначаецца ў прэс-рэлізе гандлёвага прадстаўніка ЗША Шарлін Баршэўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG