Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 29 чэрвеня 2000 г.


Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы пацьвердзіла свае рэкамэндацыі да Камітэту міністраў замежных справаў у выключэньні Расеі са складу Рады Эўропы.

Гэта навіна стала нечаканасьцю для Масквы, бо яшчэ два дні назад гучалі выказваньні пра ўзнаўленьне Расеі ва ўсіх правох у эўрапейскіх структурах.

За жорсткую рэзалюцыю супраць Расеі прагаласавалі 139 сяброў Эўрапарлямэнту. Адзін прагаласаваў супраць, адзін устрымаўся. Тэкст сёньняшняга дакумэнту паўтарае ўсе асноўныя патрабаваньні красавіцкае рэзалюцыі.

А гэта, нагадаем, патрабаваньне…

"- тэрмінова распачаць дыялёг з прадстаўнікамі Чачні, у тым ліку і з афіцыйна-абраным кіраўніцтвам Рэспублікі;
- абавязкова й тэрмінова спыніць вайсковыя дзеяньні;
- спыніць усе напады на мірных жыхароў;
- дазволіць незалежнае і аб'ектыўнае расьсьледаваньне фактаў парушэньняў правоў чалавека;
- гарантаваць усім палонным і зарыштаваным у рэгіёне незалежную юрыдычную дапамогу.

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы рэкамэндуе прыпыніць сяброўства Расеі ў Радзе Эўропы".

XS
SM
MD
LG