Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 22 чэрвеня 2000 г.


Ганна Навумовіч, Менск

Пад час перамоваў Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам групы кампаніяў "ITERA", якія адбыліся на гэтым тыдні ў Маскве, было вырашана, што "ITERA" возьме ўдзел у шэрагу праектаў з удзелам беларускіх прадпрыемстваў.

Перамовы, у прыватнасьці, тычыліся паставак газу ў Беларусь. Была дасягнутая дамоўленасьць, што той газ, які йдзе ў краіну праз "ITERA", будзе пастаўляцца без пасярэдніцтва "Белтрансгазу". Сёньня Беларусь мае значную запазычанасьць за газ перад "ITERA" – каля 50 мільёнаў даляраў.

Што тычыцца вытворчых праектаў, дык "ITERA" мае намер больш шчыльна супрацоўнічаць з магілеўскім прадпрыемствам "Хімвалакно", якое вырабляе сыравіну для вытворчасьці плястыкавых бутэлек для прадпрыемства "ITERA-Pet". Вынікам перамоваў стала рашэньне пра тое, што сумеснае прадпрыемства "Белпак", якое было створанае пры "Хімвалакне", будзе акцыянаванае. На частку акцыяў гэтага прадпрыемства прэтэндуе "ITERA".

Адзін з найбольш цікавых момантаў – супрацоўніцтва паміж "ITERA" й нафтаперапрацоўчым заводам "Нафтан". Яшчэ некалькі месяцаў таму зьявілася паведамленьне інфармацыйных агэнцыяў пра тое, што "ITERA" будзе ўдзельнічаць у акцыянаваньні "Нафтану". Аднак гэтая інфармацыя была афіцыйна абвергнутая кіраўніцтвам "ITERA".

І ўсё ж на перамовах, якія правёў Лукашэнка ў Маскве, зноў паўстала тэма "Нафтану". "ITERA" абвесьціла пра мачымасьць удзелу ў рэканструкцыі гэтага прадпрыемства. Зразумела, што такі ўдзел наўрад ці магчымы на дабрачыннай аснове, бо інвэстыцыі "Нафтану" патрэбны вялікія.

Хутчэй за ўсё, кампанія захоча атрымаць частку акцыяў "Нафтану". Аднак пакуль беларускі ўрад не прыняў рашэньне пра акцыянаваньне гэтага прадпрыемства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG