Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 16 чэрвеня 2000 г.


Казімір Яноўскі, Гомель

З надыходам лета на гомельскіх рынках усё больш зьяўляецца прадукцыі з агародаў, лесу, вадаёмаў-- зеляніна, грыбы, ягады, рыба. Чаго толькі не прадаюць людзі, каб атрымаць дадатковую капейку на пражытак. Але не заўсёды прапанаваная прадукцыя бездакорная ў радыёлягічным пляне…

Сёньня я абышоў цэнтральны прадуктовы рынак, што называецца ўздоўж і поперак. Высьветлілася такая заканамернасьць. Прыватныя гандляры, што прапануюць зялёную цыбулю, салату, трускаўкі ды іншае, у межах агарожанае часткі рынку, як правіла, маюць на руках аналізы сваёй прадукцыі з радыёлягічнай лябараторыі, хаця і тут бываюць выключэньні.

Дзьве жанчыны, што прапаноўвалі сушаную рачную рыбу такіх пацьвярджэньняў ня мелі. Не правераная прадукцыя з кошыкаў і пакетаў прадаецца з другога боку рыначнага плоту, на тратуары па вуліцы Катуніна, пытаемся пра радыёляічны аналіз шчаўя, пятрушкі, кропу ў бабулі, якая паведаміла, што прыехала зь вёскі "Старая Беліца", каб прадаць зеляніну і зарабіць на хлеб:
"Чаго яго правяраць, я сама яго праверыла".

Пра шчаўё пытаюся невыпадкова. Яго людзі зьбіраюць і на лузе, спажываюць, альбо вязуць на продаж. Радыёлягі кажуць, што нядаўна ў шчаўі, прывезеным з Касьцюкоўкі — прыгараду Гомлі, радыёнукліды перавышалі норму ў шэсьць разоў. Першыя лісічкі, што зьявіліся на рынку, таксама былі бруднымя. Утрымлівалі амаль 1.000 кюры на кіляграм замест 370 паводле нормы.

Шмат выяўляецца выпадкаў бруднага малака і малочных прадуктаў. Радыёлягі рынку імкнуцца канфіскаваць і зьнішчыць забруджаную прадукцыю. Праўда, калі пасьпеюць, бо людзі даведаўшыся аб выніках радыялягічнага даследаваньня, як правіла, уцякаюць і прадаюць брудную прадукцыю у ваколіцах рынку.

Але цяжкі пэрыяд пачынаецца у радыёлягаў у час масавага пасьпяваньня у лясох чарніцаў, зьяўленьня там грыбоў. Паводле распараджэньня гарвыканкаму, рэалізаваць іх на рынку навогул забаронена, паколькі чыстых лясных дароў у рёгіёне практычна няма, аднак на гэта мала хто зьвяртае увагі. Нават горш. Як сьцьвярджае радыёляг рынку Алла Аплачыкава: "Ня вельмі людзі хочуць правяраць прадукцыю, калі толькі для сябе з задавальненьнем прыносяць, а так ня хочуць".

Як кажа спадарыня Аплачыкава, прычыну таму бачыць радыёляг ў чэргах, што зьбіраюцца рана каля лябараторыі, у значнам адборы прадукцыі на пробу, але больш за ўсё, што неправераную прадукцыю можна прадаць. Калі не на рынку, то побач зь ім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG