Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 16 чэрвеня 2000 г.


Любоў Лунёва, Менск

Сёньня ў Першамайскім судзе Менску разглядаўся пазоў аб абароне гонару й годнасьці пэнсіянэркі Веры Церлюкевіч да вядучага праграмы "Рэзананс" Аляксандра Зімоўскага, які летасць, камэнтаруючы падзеі 17-га кастрычніка, абражаў удзельнікаў "Маршу Свабоды"…

Судзьдзя Кобышаў заслухаў прадстаўнікоў усіх бакоў у гэтай справе. Вера Церлюкевіч настойвае на сваёй скарзе:

(Церлюкевіч: ) "Калі адбыўся рэпартаж Зімоўскага, апошні назваў нас адмарозкамі. Мяне паказалі, я дакладна сябе бачыла. Я проста стаяла каля парку Горкага й ня ведала, куды мне бегчы: там міліцыя, там міліцыя… Калі я дазналася, што на заводзе даюць дапамогу, я пайшла туды. І там даведалася, што мяне зьнялі з чаргі на кватэру. Набгрунтавана. Чаму я суджуся? Мне сказалі на заводзе: ідзі са сваёй апазыцыяй на рэйкі, няхай табе там кватэру і дапамогу даюць".

Судзьдзя пазнаёміў з высновамі лінгвістычнай экспэртызы. Цікава, што суд накіроўваў словы Зімоўскага ў Інстытут этнаграфіі і фальклёру Акадэміі навук. Але там адмовіліся даць адказ і паведамілі, што гэта ня іх кампэтэнцыя. Тады запыт ськіравалі ў Саюз журналістаў.

Адказ даў прафэсар Стральцоў. На ягоную думку, выраз "куча адмарозкаў" – гэта літаратурны троп, таму ён не зьяўляецца абразьлівым выразам. Акцэнт быў зроблены на мэтафарычнасьць выразу. Вера Церлюкевіч заявіла, каб экспэртызу праводзілі філёлягі з БДУ. Але суд адхіліў гэтыя хадайніцтвы, матывуючы тым, што Стральцоў мае прафэсарскае званьне, і гэтага дастаткова.

Пасьля прагляду стужкі з запісам перадачы "Рэзананс" ад 17-га кастрычніка, суд абвесьціў перапынак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG