Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 15 чэрвеня 2000 г.


Віталь Тарас

Расейскі ды міжнародны друк працягваюць абмяркоўваць матывы арышту Ўладзіміра Гусінскага ў Маскве ды наступствы гэтай падзеі. Адна з галоўных вэрсіяў – помста з боку Крамля за неляяльнасьць вядомага медыямагната да прэзыдэнта і ягонай адміністрацыі.

Рэакцыя амэрыканскіх уладаў, у прыватнасьці, кангрэсу ЗША была адзінадушнай незалежна ад партыйнай прыналежнасьці кангрэсмэнаў. Сябра камітэту Палаты Прадстаўнікоў у міжнародных справах дэмакрат Том Лантас заявіў учора наконт арышту Ўладзіміра Гусінскага:

"Гэта вельмі злавесны сыгнал, і кангрэс ЗША абураны паводзінамі расейкіх уладаў. Калі спадар Пуцін хоча, каб яго ўспрымалі ўсур'ёз, калі мы прымаем на веру ягоныя заявы, што ён хацеў бы стварыць дэмакратычнае грамадзтва ў Расеі, ён павінен спыніць дзеяньні, якія выклікаюць абурэньне".

Кангрэсмэн-рэспубліканец Бэнджамін Гілман заявіў, што ён зьвяртаўся ў дзяржаўны дэпартамэнт у справе свабоды прэсы ў Расеі.
Бенджамін Гілман сказаў, у прыватнасьці:

"Сёлета ў лютым я выказаў у лісьце дзяржаўнаму сакратару ЗША Мадлен Олбрайт сваю вялікую перасьцярогу ў сувязі з маніпуляцыямі расейкага ўраду ў адносінах прэсы ў гэтай краіне і прасіў яе паведаміць, якую пазыцыю займаюць Злучаныя Штаты Амэрыкі ў сувязі з гэтымі дзеяньнямі. Мы дагэтуль чакаем адказу дзяржаўнага сакратара".

Прэсавы сакратар дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр заявіў учора на брыфінгу ў Вашынгтоне:

"Мы лічым, што міжнароднае становішча Расеі панясе шкоду, калі ўрад будзе працягваць падобныя дзеяньні, скіраваныя на запалохваньне мэдыяў і тых асобаў, якія з гэтым нязгодныя", – сказаў Рычард Баўчэр.

Учора 17 уплывовых расейкіх прадпрымальнікаў асудзілі арышт Гусінскага. У сваім лісьце на імя Генэральнага пракурора, яны заявілі: "Да ўчорашняга дня мы лічылі, што жывем у дэмакратычнай краіне. Сёньня ў нас узьніклі ў гэтым сур'ёзныя сумненьні". І далей:"Створаны прэцэдэнт. Аднойчы ўсе мы – практычна ўся прадпрымальніцкая супольнасьць, можам быць запісаныя ў палітычныя апазыцыянэры."
Ліст падпісалі, сярод іншых, кіраўнік Альфа-банку Пётар Авен, кіраўнік канцэрну Газпрам Рэм Вяхіраў, уплывовы банкір Уладзімір Патанін, прэзыдэнт нафтавай кампаніі Юкос Міхаіл Хадаркоўскі, а таксама кіраўнік РАО ЕС Анатолі Чубайс.

Улічваючы гэты пратэст, можна сказаць, што размова ўжо ідзе ня толькі пра свабоду прэсы, але ж і пра складаныя адносіны ўраду Ўладзіміра Пуціна з уплывовай расейкай элітай, – робіць выснову New York Times у сёньняшнім нумары.

Пры Ельцыне Крэмль зьмірыўся з тым, што новыя расейскія магнаты займелі вялікую ўладу. Паўнамоцтвы ўраду былі абмежаваныя. Аднак, прэса была дастакова свабоднай. Пуцін, які заняў пасаду прэзыдэнта, абяцаў аднавіць уладу Крамля ў поўным аб'ёме. З арыштам Гусінскага ўзмацніліся апасеньні, што новы прэзыдэнт і ягоныя людзі хочуць ня толькі абмежаваць паўнамоцтвы рэгіянальных лідэраў і алігархаў, але гатовыя пакараць уплывовых асобаў, якія не падтрымліваюць урад. Мала ў каго з расейскіх бізнэсоўцаў цалкам чыстыя рукі, і рашэньне арыштаваць уладальніка адзінай незалежнай тэлекампаніі мае яўны палітычны характар, – лічыць New York Times.

Напрыклад, у адрозьненьне ад Гусінскага, улады не зрабілі ніякіх захадаў супраць былога кіраўніка справаў прэзыдэнта Паўла Барадзіна, які садзейнічаў пераводу Пуціна ў Маскву, і які афіцыйна абвінавачаны швэйцарскімі органамі правасудзьдзя ў хабарніцтве.

Нагадайма, што нягледзячы на гэта, Барадзін атрымаў высокую пасаду дзяржаўнага сакратара так званай саюзнай дзяржавы Беларусі й Расеі, і зусім нядаўна быў афіцыйна прыняты ў Менску, у тым ліку і Аляксандрам Лукашэнкам.

У абарону Гусінскага, піша New York Times, выступілі журналісты, а таксама гэбрайскія арганізацыі.

Шырока рэклямаваны візыт Пуціна ў Гішпанію й Нямеччыну адбываецца на фоне гэтых пратэстаў. Адказваючы на пытаньні ў сувязі з арыштам Гусінскага, Пуцін падкрэсьліў незалежную, нібыта, ролю пракуратуры й Генэральнага пракурора Уладзіміра Усьцінава. Аднак, газэта падкрэсьлівае, што ён быў прызначаны на сваю пасаду пад ціскам кіраўніка крамлёўскай адміністрацыі Аляксандра Валошына, зьвязанага з сям'ёй Ельцына й Барысам Беразоўскім.

Адно з найбольш цікавых пытаньняў – ці быў Пуцін загадзя інфармаваны пра арышт?.

Віцэ-прэзыдэнт кампаніі Медыя-МОСТ, якой валодае Гусінскі, Ігар Малашэнка заявіў у інтэрвію газэце Московский комсомолец, што апэрацыя затрыманьня рыхтавалася даўно. "Я абсалютна перакананы-, – сказў ён, – што яна не магла адбыцца без санкцыі Пуціна. Больш за тое, паводле няспраўджанай інфармацыі, раніцай у аўторак прэзыдэнту паведамілі аб маючым адбыцца арышце. Рэакцыя была прыблізна такая: рабіце, але безь мяне".

Міжнародная арганізацыя прэсы ў сталіцы Аўстрыі Вене, якая аб'ядноўвае журналістаў і выдаўцоў, заклікала Пуціна як мага хутчэй вызваліць Гусінскага з-пад арышту. Амэрыканская Los Angeles Times цытуе заяву гэтай арганізацыі, якая заклікае Пуціна "зрабіць усё, што ў ягонай моцы, каб спыніць эскаляцыю ціску на прэсу". Газэта прыводзіць таксама выказваньне былога прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова аб тым, што арышт Гусінскага вельмі падобны на помсту.
Los Angeles Times згадвае ў гэтай сувязі, як месяц таму Гусінскі абвінаваціў Валошына ў тым, што ён прапанаваў яму 100 мільёнаў даляраў як магчымую плату за прапагандысцкую падтрымку Пуціна на прэзыдэнцкіх выбарах. Кіраўнік холдынгу Медыя-МОСТ адмовіўся…

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG