Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 14 чэрвеня 2000 г.


Сёньня Беларуская асацыяцыя журналістаў прыняла заяву з нагоды перасьледу незалежнай кампаніі Мэдыя-Мост у Маскве, у якой рэзка асуджаецца ціск на журналістаў…

"25 сакавіка, у Дзень волі ў Менску, - гаворыцца ў заяве, - амонаўцы, невядомыя ў цывільным, затрымалі 35 журналістаў беларускіх і замежных СМІ. Тады у спартовы ангар на тэрыторыі вайсковай часткі разам з дзьвюмастамі затрыманымі даставілі і здымачную групу НТВ".

Прафэсійная салідарнасьць прымушае Беларускую асацыяцыю журналістаў выступіць у падтрымку калегаў. Гаворыць сябра Рады БАЖ Уладзмір Дзюба:

(Дзюба: ) "Рэч у тым, што на сёньняшні дзень не назіраецца такой кансалідацыі ў абароне сваіх правоў з боку чытачоў, слухачоў і гледачоў. Бо калі 11-га траўня быў першы такі ўціск, арышт, блякіроўка будынку Мэдыя-Мост у Маскве, невялікая група людзей прыйшла, каб падтрымаць незалежных журналістаў. І таму я лічу, што мы павінныя зьвяртаць вялікую ўвагу на нашую прафэсійную салідарнасьць".

"Сьвядомасьць арганізартараў акцыі моцна засела ў недалёкім мінулым, а іхныя мазгі незваротна пашкоджаныя чырвона- брунатнай цьвільлю," - гаворыцца у заяве БАЖ. Асацыяцыя таксама адзначае, што падзеі ў Маскве нанесьлі ўдар па ілюзіях наконт пазытыўнага ўплыву Расеі на сытуацыю ў Беларусі . Уладзімір Дзюба:

(Дзюба: ) "У Беларусі значная частка інтэлігенцыі, прадстаўнікі журналісцкага корпусу зьвязвалі свае надзеі з тым, што дэмакратычныя зрухі ў Расеі пазытыўна паўплываюць на сытуацыю, якую мы назіраем у Беларусі. Аднак такія падзеі сьведчаць пра адваротнае. Рэч у тым, што ілюзіі вялікай часткі грамадзтва Беларусі зьнікаюць. Пасьля незаконнага ўмяшальніцтва ў справы незалежных тэле- радыёкампаніій, у прыватнасьці, Мэдыя-Мост".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG