Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 09 чэрвеня 2000 г.


Чатыры амэрыканскія сэнатары зьвярнуліся сёньня з лістом да дзяржсакратара ЗША Мадлен Олбрайт з заклікам зрабіць усе магчымыя крокі дзеля бясьпекі членаў дэлегацыі беларускай апазыцыі, якая нядаўна наведала Вашынгтон.

Кіраўнікі ўплывовых кангрэсавых камітэтаў Бэн Кэмпбэл, Джэсі Гэлмз, Джон Маккэйн і Рычард Дурбін нагадваюць, што пагрозы Лукашэнкі на адрас Паўла Жука, Зьміцера Бандарэнкі, Вінцука Вячоркі, Анатоля Лябедзькі нагадваюць пагрозы на адрас апазыцыянераў, якія бясьсьледна зьніклі ў Беларусі летась.

Сэнатары заклікаюць неадкладна вылучыць усе неабходныя рэсурсы для ўмацаваньня незалежнага друку, правоў чалавека, грамадзянскай супольнасьці, незалежных прафсаюзаў і дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі.

Дэмакратычная апазыцыя ў Беларусі заслугоўвае нашай маральнай і матэрыяльнай падтрымкі ў яе барацьбе са спадчынай камунізму і аўтарытарызму, пабудове дэмакратычнага прававога грамадзтва, – гаворыцца ў лісьце сэнатараў да Мадлен Олбрайт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG