Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 08 чэрвеня 2000 г.


Валер Каліноўскі, Нясьвіж

Сёньня у Нясьвіжы, праз 64 гады з часу апошняга пахаваньня, ў родавай крыпце Радзівілаў адбылася цырымонія перазахаваньня парэшткаў князя Антонія Радзівіла. Адтуль паведамляе наш карэспандэнт Валер Каліноўскі.

Антоні Радзівіл быў ганаровым старшынём фонду "Нясьвіж", жыў у Лёндане і працаваў у кампаніі "Shell". Ён памер у лютым летась, пакінуўшы тэстамэнт аб перазахаваньні яго ў родавым склепе, дзе ўжо знаходзіцца 70 саркафагаў. На ўзгадненьне гэтага пайшло больш за год.

На ўрачыстую цырымонію зь Лёндану і Варшавы прыехалі ўдава Антонія Ружа, сыны Марцін і Павал, а таксама вядомы гісторык князь Андрэй Ціханавецкі. Пасьля жалобнай імшы ў лацінскай мове, якую адправіў ксёндз Эдмунд, урну з парэшткамі Антонія Радзівіла замуравалі ў крыпце.

У справе гэтага пахаваньня была створаная дзяржаўная камісія на чале з намесьнікам міністра культуры Валерыем Гедройцем. Адзін з сябраў камісіі, прафэсар Адам Мальдзіс уважае, што гэтае рашэньне аб дазволе на перазахаваньне прымалася на самым версе беларускай уладнай вэртыкалі. Мальдзіс назваў гэтае рашэньне адзінаправільным і такім, што набліжае Беларусь да эўрапейскай супольнасьці.

Апошяняе пахаваньне ў радзівілаўскай крыпце было ў 1936 годзе, калі памёр Альбрэхт Радзівіл. Пасьля 1939 году родавы замак Радзівілаў і ўся маёмасьць былі нацыяналізаваныя. У замку была санаторыя для партыйнага кіраўніцтва, а пазьней для працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Санаторыю зачыняць да канца 2001 году.

Працаўнікі санаторыі да гэтага часу нядобрым словам згадваюць нейкага Клюева, які на загад памочніка Лукашэнкі Кучынскага два гады таму праводзіў у замку раскопы, відаць, шукаючы скарбы Радзівілаў. Скарбаў не знайшлі, а ямы ад раскопаў так і не засыпалі.

Тутэйшыя людзя ня маюць крыўдаў на князёў Радзівілаў, не гавораць аб іх як аб прыгнятальніках, кажуць, што яны раней добра плацілі, ня тое, што цяпер. А да самой цырымоніі пахаваньня Антонія Радзівіла на роднай зямлі яны ставяцца станоўча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG