У Менску распачалася міжнародная канфэрэнцыя "Беларусь на мяжы стагодзьдзя", якую зарганізавала Міжнароднае грамадзкае аб'яднаньне імя Генадзя Карпенкі. Яе ўдзельнікам прапанаваныя чатыры тэмы для абмеркаваньня: палітыка, эканоміка, Беларусь у становішчы паміж Захадам і Ўсходам, а таксама чарнобыльскія праблемы Беларусі. Выканаўчы дырэктар грамадзкага аб'яднаньня імя Генадзя Карпенкі Валер Костка ў інтэрвію нашаму радыё заявіў наступнае: (Костка: ) "Сапраўды Беларусь знаходзіцца зараз на мяжы выбараў. Выбараў ня толькі парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх, але й выбару свайго далейшага шляху разьвіцьця. На якім кірунку яно будзе сканцэнтравана зараз, куды мы ідзем – вось гэта галоўнае пытаньне. У гэтым сэнсе менавіта нашая арганізацыя – Міжнароднае грамадзкае аб'яднаньне імя Карпенкі, улічваючы і тое, што сам Генадзь Дзьмітрыевіч быў стратэгам і думаў пра будучыню Беларусі, і зараз гэтае пытаньне не зьнятае, фактычна, з парадку дня, таму мы зараз будзем гэтае пытаньне абмяркоўваць". Першы дзень асноўная дыскусія вялася вакол праблемы ўдзелу або няўдзелу палітычнае апазыцыі ў парлямэнцкіх выбарах, якія мяркуецца правесьці сёлета ўвосень. У зале знайшліся як прыхільнікі, гэтак і праціўнікі таго, каб апазыцыя ішла на гэтыя выбары.

Самае папулярнае
1