Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны 07 чэрвеня 2000 г.


Сёньня Камітэт у міжнародных справах Сэнату ЗША аднагалосна рэкамэндаваў рэзалюцыю кангрэсмэна Сэма Гейдэнсана ў справе Беларусі да прыняцьця Сэнатам.

Ухваленая да прыняцьця і рэзалюцыя, якая асуджае грубывя парушэньні правоў чалавека ў Расеі.

У пастанове Камітэту, прынятай аднагалосна, рэкамэндуецца, каб абедзьве былі зацьверджаныя Сэнатам у поўным складзе. Гэта можа адбыцца напрыканцы наступнага тыдня.

Сэнатары падтрымалі рэзалюцыю, ініцыяваную кангрэсмэнам Сэмам Гэйдэнсанам (штат Канэктыкут), у якой асджаюцца грубыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. У рэзалюцыі крытыкуецца адсутнасьць прагрэсу ў справе аднаўленьня дэмакратыі й законнасьці. У рэзалюцыі ўтырмліваецца заклік да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі распачаць перамовы з апазыцыяй.

Іншая рэзалюцыя, прапанаваная сэнатарам Кенэдзі (штат Масачусэтс) заклікае расейкі ўрад зьняць усе абвінавачаньні, вылучаныя супраць карэспандэнта Радыё Свабода Андрэя Бабіцкага, які перадаваў свае рэпартажы з Чачні і быў затрыманы расейскімі вайскоўцамі сёлета ў студзені. Пазьней ён быў выпушчаны, але зараз яму забаронена пакідаць Маскву.

XS
SM
MD
LG