Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 06 чэрвеня 2000 г.


Аляксандр Сердзюкой, Магілеў

Пагроза звальненьня застаецца галоўным сродкам у барацьбе адміністрацыі прадпрыемстваў з лідэрамі Незалежных прафсаюзаў. Сёньня суд Цэнтральнага раёну Магілеву пакінуў у сіле рашэньне адміністрацыі будаўнічае ўправы №56 аб дысцыплінарнай адказнасьці работніка Аляксея Паўлоўскага за дзьвюхгадзінны прагул.

Спадара Паўлоўскага, як лідэра свабоднага прафсаюза Адкрытага акцыянернага таварыства Будаўнічы трэст № 12, ведаюць ня толькі ў гэтым упраўленьні, але і ва ўсіх іншых, якія аб'ядноўвае трэст. За час сваёй дзейнасьці ён неаднаразова накіроўваў заявы і скаргі ў ворганы ўлады, выступаў у сродках масавай інфармацыі. Патрабаваў ён ня так ўжо і шмат: ліквідацыі запазычанасьці ў заказчыкаў перад трэстам, своечасовай выплаты зарплаты перад яго рабочымі, паляпшэньня ўмоваў працы.

Менавіта Аляксей Паўлоўскі, бацька пяцёх дзяцей, у свой час падаў у суд на Беларусбанк з патрабаваньнем вярнуць яму ўкладзеныя грошы з улікам інфляцыі. А калі суд адхіліў яго патрабаваньні – напісаў ліст Аляксандру Лукашэнку, у якім назваў ягоны ўказ "Аб гарантыях укаладчыкаў" падманам. Зразумела, такія ўчынкі не падабаліся кіраўнікам адміністрацыі трэста. Тым больш, што, дзякуючы свабоднаму прафсаюзу, ім прыходзілася адказваць на жорсткія лісты з гарвыканкаму. Цярплівасьць кіраўнікоў адміністрацыі скончылася, калі спадар Паўлоўскі праз мясцовыя недзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі напрыканцы траўня яшчэ раз зьвярнуўся да іх з патрабаваньнем ліквідваваць запазычанасьць па зарплаце.

Старшыня свабоднага прафсаюзу трэста згадвае:

(Паўлоўскі: ) "За паўгадзіны да пачатку рабочага дня я зьвярнуўся да начальніка ўпраўленьня і запытаў, калі будзе спэцвопратка. Праз гадзіну выйшаў загад аб прыцягненьні мяне да дысцыплінарнай адказнасьці, хоць у гэтыя гадзіны з-за адсутнасьці працы ў праўленьні ніхто не працаваў".

Гэтыя аргумэнты ён, ягоныя грамадскія абаронцы прывялі і на судзе. Знайшліся і рабочыя, якія пацьвердзілі прысутнасьць пазоўніка на працы, аднак на суд зьявіліся сьведкі, начальнік, якія выказаліся ў падтрымку загаду начальніка ўпраўленьня Паўла Вацуры. Суд палічыў заяву сьведкаў адказчыка больш пераканаўчымі, чым іншага бока.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG