Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны 06 чэрвеня 2000 г.


Урад Злучаных Штатаў Амэрыкі плянуe і надалей падтрымліваць мірнае вяртаньне Беларусі да дэмакратыі. Сёньня гэтую пазыцыю пацьвердзіў Майкл Козак, чыя кандыдатура на пасаду амбасадара ў Беларусі разглядалася амэрыканскім Сэнатам…

Сёньня ў Вашынгтоне ў камісіі сэнату ЗША ў міжнародных справах адбыліся слуханьні каныдадатаў на пасады амбасадараў ЗША ў новых незалежных краінах – Беларусі, Кыргызстане й Літве. Майкл Козак, які працаваў да гэтага амбасадарам на Кубе і які атрымаў прызначэньне ў Менск, выступаючы перад сэнатарамі сказаў:

(Козак: ) "Як вы ведаеце, Беларусь перажывае сур'ёзны канстытуцыйны і палітычны крызіс. Гэты крызіс стаў вынікам неканстытуцыйных захадаў асобы прэзыдэнта, абранага ў 1994 годзе, каб працягнуць тэрмін свайго перабываньня на пасадзе ды падпарадкаваць усе важныя інстытуты Беларусі выканаўчай уладзе. Гэтая спроба вярнуць Беларусь да той формы праўленьня, ад якой яна цярпела ў савецкі пэрыяд, безумоўна, дрэнна паўплывала на стан правоў чалавека, эканоміку і дабрабыт беларускага народу. Існуе таксама сапраўдныя падставы для непакою з боку суседзяў Беларусі ў Эўропе, што калі гэты крызіс не выпраўляльны, ён можа пашырыцца і пачне ўплываць на іхныя інтарэсы. Падтрымка з боку Беларусі іншых дыктатарскіх рэжымаў нясе пагрозу і нашым інтарэсам".

Майкл Козак сказаў далей, што сябры сэнацкага Камітэту ў міжнародных справах, якія нядаўна наведалі Беларусь, напісалі артыкул, у якім Беларусь, у адпаведнасьці зь ягоным меркаваньнем, трапна названая "Кубай Эўропы".

Паводле словаў Майкла Козака, калі ён пачаў чытаць справаздачы амбасады ЗША ў Менску, беларускую прэсу і матэрыялы няўрадавых арганізацыяў, яго асабліва ўразіла, у якой ступені падобныя мэтады, выкарыстаныя рэжымамі Кастра і Лукашэнкі, каб утрымліваць кантроль над сваімі народамі.

Паводле словаў Козака, рыторыка Лукашэнкі, які абвіначвае НАТО й ЗША ў намерах захапіць Беларусь, цалкам нагадвае тэматыку прамоваў Фідэля Кастра. А паведамленьне пра тое, што Беларусь, магчыма, прадастаўляла зброю Ірану ды Іраку, безумоўна нясе патэнцыйную пагрозу як інтарэсам ЗША , гэтак і інтарэсам міжнароднай грамадзкасьці.Зацьвярджэньне дыплямата на пасадзе амбасадара ЗША ў Беларусі заплянаванае на заўтра.

XS
SM
MD
LG