Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 05 чэрвеня 2000 г.


Казімір Яноўскі, Гомель

Сёньня жонка Ўладзімера Раўкова выехала ў Менск, каб падаць скаргу ў пракуратуру на ўмовы ўтрыманьня яе мужа ў гомельскім сьледчым ізалятары. Яе муж, кандыдат мэдычных навук і былы прарэктар Гомельскага мэдінстытуту – адзін з дваццаці супрацоўнікаў гэтай установы, якія праходзяць па справе Бандажэўскага. Раўкоў утрымліваецца ў ізалятары 11 месяцаў, і нядаўна стала вядома, што ён восем дзён трымаў галадоўку.

Крымінальная справа, распачатая яшчэ летась у ліпені. Першым быў арыштаваны менавіта Ўладзімер Раўкоў, а праз суткі – рэктар гэтай навучальнай установы, навуковец з сусьветным імем прафэсар Юры Бандажэўскі. У розны час за кратамі гомельскага сьледчага ізалятару пабывалі яшчэ два супрацоўнікі інстытуту зь ліку экзамэнатараў на істпытах. Цяпер застаўзсяс адзін Раўкоў.

На мінулых выхадных бліжнія Ўладзімера Раўкова атрымалі дазвол на спатканьне зь ім і былі жахнутыя ягоным выглядам. Ён схуднеў і ледзь стаяў на нагах. Высьветлілася, што ён трымаў галадоўку цягам 8 дзён. Ён патрабаваў сустрэчы з Генэральным пракурорам, бо лічыць, што сьледчыя не звяртаюць увагі на ягоныя просьбы аб аказаньні мэдычнай дапамогі – Раўкоў скардзіцца на хваробы страўніка і кішэчніка. Да таго, камэра, дзе ён утрымліваецца, перапоўненая, гарачыня, не хапае паветра, спаць даводзіцца па чарзе.

Гаворыць цешча Ўладзімера Раўкова Людміла Шайтар:

(Шайтар: ) "Чалавека трэба ратаваць, ён гіне там".

Жонка Раўкова выехала сёньня ў Менск, каб падаць скаргі ў пракуратуру, адміністрацыю прэзыдэнта і, магчыма, місію АБСЭ.

Сьледчы ў асабліва важных справах Генэральнай пракуратуры Вячаслаў Цераховіч, што вядзе справу, адмаўляецца даваць нейкі камэнтар адносна заканчэньня справы і перадачы матэрыялаў у суд.
Аднак, стала вядома, што ён выносіў пастанову аб правядзеньні судова-мэдычнай экспэртызы ў адносінах Уладзімера Раўкова. Заключэньне яшчэ не падрыхтаванае. Тым ня менш, у асяродзьдзі сьледчых пануе перакананьне, што скаргі Раўкова выкліканыя страхам за будучае жорсткае пакараньне. Паводле вэрсіі сьледзтва, прарэктар непасрэдна аб'яжджаў бацькоў абітурыентаў і зьбіраў хабар. Глебу для ваяжоў рыхтавалі выкладчыкі ды экзаменатары, якія нярэдка накіроўваліся ў інстытут для правядзеньня іспытаў ворганамі адукацыі абласнога цэнтру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG