Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 01 чэрвеня 2000 г.


Аляксандр Сердзюкоў, Магілеў

Магілеўскае прамысловае аб'яднаньне "Хімвалакно" вырашыла зачыніць ад 1-га чэрвеня 7 зь 19-ці сваіх дзіцячых садкоў, аднак сёньня кіраўнікі аб'яднаньня паставілі пад сумнеў гэтае рашэньне…

Начальнік аддзела сацыяльнага разьвіцьця аб'яднаньня Аляксандар Стукачоў паведаміў, што да 2-га чэрвеня існуе верагоднасьць адмены такога рашэньня. Як стала вядома, такі крок кіраўнікоў аб'яднаньня выклікаў незадавальненьне бацькоў трох тысяч дзяцей з тых самых зачыненых дзіцячых садкоў.

Тлумачэньні кіраўнікоў аб'яднаньня не супакоілі бацькоў. Прамысловае аб'яднаньне тлумачыла свае дзеяньні тым, што гарадзкія ўлады ня здольныя забяспечыць вартае фінансаваньне, а прадпрыемства не стане ўтрымліваць усе дзіцячыя садкі.

Сапраўды, яны хоць і належылі прадпрыемству, аднак фінансаваліся з гарадзкога бюджэту. Супрацоўнікі гарвыканкаму не адмаўляюць факту затрымак фінансаваньня дашкольных установаў, аднак тлумачаць іх аб'ектыўнымі прычынамі.

Яны патлумачылі, што тыя 20% ад мэтавага збору, якія ідуць на фінансаваньне дзіцячых садкоў не заўжды даходзяць да мейсца назначэньня, бо сродкаў не хапае на ўсе бюджэтныя патрэбы. Такія тлумачэньні не задавальнялі бацькоў, асабліва тых, дзеці якіх маглі проста апынуцца на вуліцы.

Было абяцана ўладкаваць у дзіцячыя садкі дзьве тысячы дзяцей, якія яшчэ належылі аб'яднаньню, адна тысяча магла проста апынуцца на вуліцы. Бацькі былі гатовыя пайсьці на акцыі пратэсту.

XS
SM
MD
LG