Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 01 чэрвеня 2000 г.


Марыя Усьціновіч, Магілеў

Віцэ-прэм'ер Навіцкі застаўся надзвычай незадаволеным выглядам магілеўскага лядовага палацу. Прычым гэта сталася полнай нечаканасьцю для кіраўнікоў будаўнічага комплексу вобласьці. Бо дагэтуль водгукі пра іхную працу былі больш станоўчымі…

Навіцкі зазначыў, што менавіта для гэтай будоўлі выдаткоўваліся выключна эўраматэрыялы, а працавалі будаўнікі ў пазаўчорашнім стылі. Практычна ўсе работы на лядовым палацы, паводле меркаваньня віцэ-прэм'ера, выкананыя з тэхналягічнымі парушэньнямі.

І вынік такі: тынкоўка звонку ўжо аблупілася, столь мокрая пасьля першага дажджу, у некаторых месцах патрэбна неадкладная перафарбоўка, бруд і падцёкі ва ўсіх кутках. Карацей, на кожным мэтры ёсьць недапрацоўкі

Прысуд Навіцкага гучаў наступным чынам: аб'ект абсалютна не гатовы да прыёмкі, якая афіцыйна, дарэчы, даўно адбылася, і да эксплуатацыі. І што яшчэ больш важна, нельга паказваць такі будынак Аляксандру Лукашэнку, які мае намер 9-20 чэрвеня наведаць Магілеўскую вобласьць і 10 чэрвеня, у прыватнасьці, браць удзел ва ўрачыстым адкрыцьці Лядовага палацу ў абласным цэнтры і гуляць там у хакей з камандай вэтэранаў.

У будаўнікоў і апрацоўнікаў засталося 10 сутак, каб выправіць памылкі і надаць палацу належны выгляд. Заўтра зь Менску прыязджаюць спэцыялісты фірмы "Чыстае сьвятло", якая дагэтуль працавала ў Палацы рэспублікі, каб з дапамогай адмысловых атрутных хімікатаў і тэхнікі забясьпечыць чысьціню ў магілеўскім палацы да візыту А.Лукашэнкі.

XS
SM
MD
LG