Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 01 чэрвеня 2000 г.


Віталь Тарас

Мы зьвязаліся з дырэктарам маскоўскага бюро Рускай службы Радыё Свабода Савікам Шустарам, які быў прысутны на саміце. На сувязі Лісабон.

(Карэспандэнт: ) "Наколькі можна меркаваць з праграмы саміту, апублікаванай напярэдадні, тэма Беларусі, прынамсі, афіцыйна, не была заяўленая асобна. Аднак, як бачым, у выніковым дакумэнце ўдзельнікі сустрэчы надалі праблемам аднаўленьня дэмакратыі ў Беларусі значную ўвагу. Спадар Шустэр, як Вам падалося, чаму гэтая тэма аказалася нагэтулькі актуальнай?"

(Шустар: ) "Я думаю, гэта было заканамерна, таму што Беларусь займае вельмі важную прастору ў цэнтры Эўропы. І таму натуральна, што лідэры Эўрапейскага Зьвязу й Злучаных Штатаў зьвяртаюць увагу на тое, што адбываецца.

Ясна, што стварэньне адзінай трансатлянтычнай прасторы абсалютна немагчымае, калі ва ўладе знаходзяцца людзі кшталту Мілошавіча, кшталту Лукашэнкі – па-сутнасьці сваёй, людзі закрытыя. Яны ніколі не адчыняць сваёй мяжы для гандлю, для свабоднага абарачэньня ідэяў. Гэта людзі сярэднявечча, і зь імі вельмі цяжка будаваць нешта агульнае. А паколькі вэктар руху Эўропы зусім відавочны – Эўропа ідзе да аб'яднаньня, ідзе да дэмакратыі бязь межаў, увага зьвяртаецца на ўсе тыя краіны, дзе дэмакратыі няма. І ў эўрапейскіх лідэраў і ў ЗША сёньня вельмі дакладнае адчуваньне, што ў Беларусі дэмакратыі няма".

(Карэспандэнт: ) "Відавочна, ацэнкі эўрапейскіх лідэраў і ЗША супадаюць. Аднак, у вядомай нашым слухачам рэзалюцыі, прынятай нядаўна амэрыканскім кангрэсам, гаворыцца аб тым, як важна аказаць ціск на Расею ў ейных адносінах зь Беларусяй. На Вашую думку, ці можа гэтая тэма абмяркоўваецца ў часе заўтрашняй сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Маскве паміж Білам Клінтанам і Ўладзімірам Пуціным?"

(Шустар: ) "Думаю, не. Гэта першая сустрэча паміж двума лідэрамі. Яны не знаёмыя. Я думаю, будуць абмяркоўвацца пытаньні ўльтрастратэгічнай значнасьці. Будзе абмяркоўвацца, натуральна, сыстэма проціракетнай абароны. Будзе несумненна абмяркоўвацца Чачня. І будзе, несумненна, абмяркоўвацца дэмакратыя ў Расеі і тыя дасягненьні, якія ёсьць, якія за апошнія дзесяць год сталі паўсядзённай рэальнасьцю. Гаворка ідзе аб свабодзе слова, аб свабодзе друку і аб правох чалавека. Ёсьць небясьпека, што ўсё гэта можа вярнуцца да стану, які быў у Савецкім Саюзе, дзе ўлада належала КПСС. Таму гэтыя пытаньні будуць узьнятыя. І я думаю, што калі нават непасрэдна нічога ня будзе сказана пра Беларусь, дык прэзыдэнт Клінтан будзе казаць так, што будзе зразумела – Захаду сёньня вельмі цяжка мець справу зь людзьмі, якія ня хочуць паважаць правы чалавека. Такі стратэгічны пасыл таксама нейкім чынам закране Беларусь, калі нават яна ня будзе загаданая.

Але пакуль адчуваньне такое, што Ўладзіміру Пуціну значна лягчэй гаварыць з такімі людзьмі як Лукашэнка, бо ў чымсьці яны падобныя, думаюць аднолькава. Я мушу спадзявацца, што гэта няправільнае адчуваньне".

Гутарыў

XS
SM
MD
LG