Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 30 траўня 2000 г.


Максім Лукашэвіч

Сёньня адбылася вельмі вострая дыскусія паміж Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ Гансам Георгам Вікам. Лукашэнка абвінаваціў АБСЭ у двайных стандартах і загразіў апублікаваць нюансы перамоваў з АБСЭ ў справе Чыгіра ды іншых. У нас на сувязі пасол Вік:

(Вік: ) "Я ня маю ніякіх праблемаў з тым, каб ён зрабіў здабыткам галоснасьці тыя фрагмэнты нашых перамоваў, якія ён жадае выкрыць. А я ўсьлед апублікую рэшту. Гэта адно. Па-другое, місія АБСЭ назірае за ўсімі судамі, дзе, мы лічым, прысутнічае палітычны аспэкт, і калі мы заўважаем парушэньне законаў, мы рэагуем. Калі мы знаходзім пасьля прысуду, што былі адыходжаньні ад закону, мы кажам, што заўважаем у працэсе палітычныя матывы. Мы дакладна сказалі аб гэтым пасьля прысуду Чыгіру".

(Карэспандэнт: ) "Спадар Вік, у Вашым звароце сёньня Вы зноўку згадалі пра ўмовы, пры якіх АБСЭ дашле сваіх назіральнікаў на выбары. Сярод іх – доступ апазыцыі да сродкаў масавай інфармацыі, спыненьне перасьледу апазыцыі паводле палітычных крытэраў. Вы, напэўна, чулі пра выступ Станіслава Шушкевіча на беларускім тэлебачаньні. Сёньня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што доступу апазыцыі да СМІ ня дасьць, каб яна не дэстабілізавала сытуацыю. Пры гэтым перасьлед апазыцыі працягваецца, пра што сьведчаць суды над Міколам Статкевічам, Валерыем Шчукіным і іншымі. Так што ў гэтых пытаньнях урад Беларусі не паказвае гнуткасьці. Ваш камэнтар?"

(Вік: ) "Паглядзім яшчэ, бо перамовы не закончаныя. У нас ёсьць яшчэ адзін канал, канал непасрэдных перамоваў паміж урадам і апазыцыяй, і мы чакаем іх вынікаў. Перамовы з Хадыкам, Русакевічам і цяпер Жушмам у якасьці старшыні".

(Карэспандэнт: ) "Спадар Вік, АБСЭ настойвае на тым, што перамовы – гэта адзінае выйсьце з тупіковае сытуацыі, але ці не надыйшоў час, калі нават дыпляматы мусяць прызнаць, што патрэбная іншая тактыка, бо адзін з бакоў – беларускі ўрад – дэманструе, што не гатовы ісьці на саступкі. Ці не прыйшоў час зьмяніць гэтую тактыку, я маю на ўвазе тактыку настойваньня на перамовах?"

(Вік: ) "Такі час ніколі не наступіць".

(Карэспандэнт: ) "Але цяпер ужо засталося мала часу…"

(Вік: ) "Так, але яшчэ ёсьць час на зьмены – да ліпеня, калі яны будуць вымушаныя абвесьціць дату выбараў".

(Карэспандэнт: ) "Спадар Вік, апазыцыя даўно сьцьвярджае, што так званы шырокі грамадзка-палітычны дыялёг Аляксандра Лукашэнкі, вынікі якога, як Вы сёньня адзначылі, толькі кансультацыйныя – гэта толькі тактыка адтэрмінаваньня і гульні зь міжнароднай супольнасьцю, каб яна прызнала вынікі выбараў. Што Вы думаеце на гэты конт?"

(Вік: ) "Я ня думаю, што міжнароднай супольнасьцю так лёгка маніпуляваць. Мы глядзім на канчатковы вынік і на магчымыя шляхі яго дасягненьня. А гэты публічны дыялёг не зьяўляецца альтэрнатывай таму аспэкту канстытуцыйнага канфлікту. Гэты канфлікт можна вырашыць толькі з удзелам апанэнтаў ураду. Яны мусяць браць удзел асобнай групай у асобных перамовах, і гэта мы спрабуем цяпер арганізаваць".

(Карэспандэнт: ) "Спадар Вік, якая Вашая рэакцыя на заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што беларуская апазыцыя атрымлівае грошы ад Захаду, каб зьвергнуць урад, і наконт пагрозы Лукашэнкі, што апазыцыяй будзе займацца Рада Бясьпекі?"

(Вік: ) "Я ня чуў словы пра тое, што яны хочуць "зьвергнуць урад" – а толькі "хочуць яго замяніць". Што я магу пра гэта сказаць? Я ня бачыў ніякіх доказаў таго, што грошы паступаюць з-за мяжы на такія мэты".

Гутарыў

XS
SM
MD
LG